New Horizons | |
---|---|
New Horizons у зборачным цэху | |
COSPAR: | 2006-001A |
Арганізацыя: | NASA |
Мэта запуска: | даследаванне Плутона і яго спадарожнікаў |
Спосаб вываду на арбіту: | Atlas V-551 |
Дата запуска апарата | 19.01.2006 |
Месца запуска: | Мыс Канаверал |
Апісанне апарата | |
Маса: | 465 кг |
«Новыя гарызонты» (англ.: New Horizons) — касмічны апарат NASA, прызначаны для вывучэння Плутона і Харона. Запуск здзейснены 19 студзеня 2006 года, з пралётам каля Юпітэра ў 2007 годзе і прыбыццём да Плутона ў 2015 годзе. Праляцеўшы міма Плутона, апарат быў скіраваны да астэроіда (486958) 2014 MU69 у поясе Койпера і дасягнуў яго 1 студзеня 2019 года. Поўная місія «Новых гарызонтаў» разлічана на 15—17 гадоў.
«Новыя гарызонты» пакінуў наваколлі Зямлі з самай вялікай з усіх касмічных апаратаў хуткасцю. У момант выключэння рухавікоў яна склала 16,21 км/сек[1]. Аднак бягучая хуткасць апарата, 15,627 км/сек (на 25 верасня 2011 года)[2], менш, чым хуткасць «Вояджэра-1» — 17,055 км/сек («Вояджэр-1» набраў дадатковую хуткасць за кошт гравітацыйных манеўраў).