Nexter Aravis | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Вытворца | Nexter[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Nexter Aravis — паўнапрывадны ўсюдыход, распрацаваны французскай кампаніяй Nexter Systems.
Аўтамабіль распрацаваны на ўласныя сродкі кампаніі Nexter і створаны на базе шасі нямецкага грузавіка Unimog U5000. Прэзентаваны ў 2008 годзе на выставе Eurosatory.
У 2009 годзе міністэрства абароны Францыі замовіла пятнаццаць Aravis для інжынерных падраздзяленняў у Афганістане. Сума кантракту склала дваццаць мільёнаў еўра. Aravis абсталявалі дыстанцыйна кіраванай вежай з кулямётам калібра 12,7 мм[1].
Вага машыны — 12,5 тон, максімальная хуткасць — 100 км/г, запас ходу — 750 км. Бранявік здольны перавозіць да 7 пасажыраў. Абсталяваны рухавіком Mercedes-Benz Diesel і аўтаматычнай каробкай перадач.
Браня адпавядае стандарту STANAG 4569 4 узроўня, якая абараняе як ад кінэтычных снарадаў, так і для мін і аскепкаў[2]. Бранявік можа быць абсталяваны розным узбраеннем, у тым ліку 7,62 мм спараным кулямётам[3].