![]() | |
---|---|
![]() | |
Распрацоўшчык | Nintendo |
Вытворца | Nintendo |
Тып | handheld game console[d] |
Пакаленне | Nintendo Switch family[d] |
Прададзена штук | 25 270 000[1] |
Аперацыйная сістэма | Nintendo Switch system software[d] |
ЦП | NVIDIA Tegra X1[d] |
Папярэднік | Nintendo Switch |
![]() |
Nintendo Switch Lite (яп.: ニンテンドースイッチ ライト Нінтэндоː Суіці Райто) — партатыўная гульнявая кансоль , распрацаваная японскай кампаніяй «Nintendo». Прадстаўляе сабой аблегчаную версію кансолі «Nintendo Switch». Упершыню была анансавана 10 ліпеня 2019 года[2]. Галоўнае адрозненне гэтай кансолі ад «Nintendo Switch» — адсутнасць здымных кантролераў Joy-Con і дак-станцыі, а таксама HD-вібрацыі. На старце продажаў было даступна 5 раскаляровак: шэры, бірузовы, жоўты, каралавы (светла-ружовы)[3] і сіні, а таксама адмысловая серыя «Zacian and Zamazenta» шэрага колера з сінімі і чырвонымі кнопкамі і джойсцікамі , выпушчаная да старту продажаў «Pokémon Sword і Shield », і версія «Dialga and Palkia», выпушчаная да старту продажаў «Pokémon Legends: Arceus».
Па дадзеных The Wall Street Journal , мэтай «Nintendo» пры выпуску «Switch Lite» было вытворчасць прылады коштам менш за $200, прызначанага для казуальных геймераў. Каб дамагчыся гэтага, «Nintendo» дамовілася аб зніжэнні коштаў са сваімі пастаўшчыкамі кампанентаў. Акрамя таго, часопіс заявіў, што «Nintendo» прыцягнула «Murata Manufacturing » у якасці пастаўшчыка акумулятараў у дадатак да TDK , каб знізіць выдаткі і выклікаць канкурэнцыю паміж двума кампаніямі[4].
Кансоль мае меншую дыяганаль экрана, якая складае 5,5 цаляў (14 см). На левым інтэграваным Joy-Con прысутнічае D-Pad, наўзамен падзеленым кнопак кіравання «старэйшай» мадэлі[5]. Маючы меншую батарэю (3 570 мА·г у параўнанні з 4 310 мА·г), «Nintendo Switch Lite» выкарыстоўвае больш энергаэфектыўны 16-і нанаметровы працэсар «Tegra X1+», які дазваляе падоўжыць час працы кансолі з 2,5—6,5 гадзін да 3—7 гадзін на адным зарадзе батарэі[6].
Сістэма не падтрымлівае выкарыстанне дак-станцыі і вывад малюнка на знешнія маніторы. Гульцы, якія паспрабуюць набыць гульні, якія патрабуюць тэлевізійнага або настольнага рэжыму, праз «eShop», будуць апавешчаныя аб несумяшчальнасці. Аднак сістэма падтрымлівае падключэнне знешніх кантролераў. Некаторыя гульні, такія як «1-2-Switch », патрабуюць выкарыстання знешніх кантролераў Joy-Con. Пэўныя кантралёры, такія як кантралёры «GameCube» працуюць з сістэмай, але патрабуюць дадатковых адаптараў, так як звычайны адаптар «GameCube» для «Switch» выкарыстоўвае парты USB на поўнапамернай дак-станцыі «Switch».
На думку Джайны Грэй з часопіса «Wired », адсутнасць здымных кантролераў надае вялікую надзейнасць і трываласць канструкцыі[7].
Продажы кансолі стартавалі 20 верасня 2019 года. На той момант у ЗША яна каштавала 199 долараў (ў Расіі ў большасці крам стартавая цана была на ўзроўні 16 499 рублёў) без уліку падаткаў.