Nivea | |
---|---|
ням.: Nivea | |
Тып | арганізацыя і брэнд |
Заснаванне | 1911 |
Заснавальнікі | Paul Carl Beiersdorf[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Матчына кампанія | Beiersdorf |
Сайт |
nivea.es (ісп.) nivea.fr (фр.) nivea.de (ням.) |
Nivea — брэнд, які спецыялізуецца на прадуктах па догляду цела і скуры. Ён належыць нямецкай кампаніі Beiersdorf AG. Nivea паходзіць ад лацінскага слова niveus/NIVEA/niveum, што азначае «беласнежны».
Гісторыя кампаніі пачалася ў 1890 годзе, калі бізнесмен Оскар Троплавіц набыў фірму «Beiersdorf» і на яе базе арганізаваў вытворчасць крэма для скуры. У 1911 годзе быў створаны першы ў свеце ўвільгатняючы крэм працяглага дзеяння, які і атрымаў назву «Nivea». Першая яго партыя была зроблена ў слоічках, вырабленых у стыле «Art Nouveau».
Першапачаткова кампанія забяспечвала толькі германскіх спажыўцоў, але пазней стала вядомай на ўсім свеце. У 1930-х гадах на заводах «Nivea» працавала паўтара мільёна рабочых. У 1920-х гадах крэм сталі рэкламаваць на кінапаказах[1].
23 красавіка 2021 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прадукцыя маркі Nivea была ўнесеная ў пералік тавараў, якія забаронены да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі[2]. Забарона неаднаразова працягвалася, і на бягучы момант дзейнічае да канца 2024 года[3].