NuSTAR (Nuclear Spectroscopic Telescope Array) | |
Выява праекта NuSTAR | |
Арганізацыя: | ATK Space Systems-Goleta Orbital Sciences Corporation |
---|---|
Хвалевы дыяпазон: | Рэнтгенаўскія і гама прамяні |
NSSDC ID: | 2012-031A |
Месцазнаходжанне: | Геацэнтрычная арбіта |
Тып арбіты: | Нізкаапагейная |
Вышыня арбіты: | 445 км |
Перыяд абароту: | 93 хвіліны |
Запушчаны: | 13 чэрвеня 2012, 16:00:37 UTC |
Запушчаны з: | Кваджалейн |
Выведзены на арбіту: | L-1011 Stargazer / Pegasus XL |
Працягласць: | 2 года |
Маса: | 360 кг |
Тып тэлескопа: | спектрометры |
Сайт: | nustar.caltech.edu |
Nuclear Spectroscopic Telescope Array (NuSTAR) — касмічная абсерваторыя НАСА ў праграме малых касмічных спадарожнікаў (SMEX). Гэта першы касмічны тэлескоп жорсткага рэнтгенаўскага дыяпазону (7-80 кэВ), які працуе на прынцыпе слізгальнага адлюстравання — адлюстравання рэнтгенаўскіх і гама-прамянёў пад вельмі малымі вугламі да паверхні люстэркаў. Праца ў гэтым участку электрамагнітнага спектру раней вялася толькі з выкарыстаннем прынцыпу кадуючай апертуры, што істотным чынам абмяжоўвала іх адчувальнасць. У прыборах, якія працуюць па прынцыпе кадуючай апертуры, сігнал крыніцы неабходна вылучаць на фоне вялікага інструментальнага фону, збіраемага з амаль усяго дэтэктара. У выпадку люстраной сістэмы фатоны крыніцы праецыююцца у малую частку дэтэктара, і, такім чынам, уплыў інструментальнага фону на вымярэнні можа быць на парадкі меншым.
13 чэрвеня 2012 з борта самалёта L-1011 'Stargazer' стартавала РН Пегас XL і вывела тэлескоп на зададзеную арбіту. Чаканы час працы спадарожніка на арбіце — 2 гады.