Österreichische Mineralölverwaltung AG | |
---|---|
Тып | акцыянернае таварыства[d][1] |
Лістынг на біржы | Wiener Boerse AG[d][1] |
Заснаванне | 3 ліпеня 1956 і 1995 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | нафтавая прамысловасць[1] |
Прадукцыя | нафта |
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак | € 1,5 млрд (2005 год) |
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | OMV Česká republika[d][1], OMV PETROM GAS SRL[d][1], Petrol Ofisi[1], Gas Connect Austria[d][1], OMV Gas Marketing & Trading[d][1], OMV Downstream[d] і ÖROP[d] |
Сайт | omv.com (англ.) |
OMV (па-нямецку Österreichische Mineralölverwaltung AG) — аўстрыйская нафтавая кампанія, найбуйнейшая ў Цэнтральнай Еўропе. Штаб-кватэра — у Вене.
Кампанія заснавана ў 1956 годзе. У 1985 годзе кампанія пачала першы замежны праект у Лівіі.
У 2006—2010 гадах OMV вяла бізнес у Расіі: ёй належалі долі ў шэрагу кампаній, якія мелі ліцэнзіі на разведку і здабычу вуглевадародаў у Саратаўскай вобласці і рэспубліцы Комі. У 2010 годзе кампанія пазбавілася ад расійскіх актываў.[3]
У 2004 годзе OMV набыла 51 % акцый румынскай нафтагазавай кампаніі Petrom[4].
Дзяржаўная кампанія OIAG валодае 31,5 % акцый OMV, 50,9 % знаходзяцца ў вольным звароце. Таксама аўстрыйскі гігант валодае 95,75 % акцый турэцкай нафтагазавай кампаніі Petrol Ofisi.
Кампанія ажыццяўляе разведку і здабычу нафтапрадуктаў (на 2010 год) у 17 краінах свету (Цэнтральная Еўропа, Паўночная Афрыка, Блізкі Ўсход, Каспійскі рэгіён, Аўстралія, Новая Зеландыя). Дзённая здабыча OMV — 317 тысяч барэляў у нафтавым эквіваленце. OMV належаць газаправоды працягласцю 2000 км, кампанія прадае ў год каля 40 млрд кубаметраў газу. Запасы кампаніі складаюць (разам з румынскай Petrom) 1,21 млрд барэляў нафтавага эквіваленту.[3][4]
У 2005 годзе здабыча нафты і газу склала 44,3 млн барэляў нафтавага эквіваленту, заводы кампаніі перапрацавалі 16,4 млн тон нафты.
Колькасць персанала — 5,2 тыс. чалавек (2006 год), разам з Petrom — 35,8 тыс. чалавек. У 2005 годзе выручка склала 15,58 млрд еўра, чысты прыбытак — 1,5 млрд еўра.