Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
One Direction | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | поп, цін-поп, данс-поп, поп-рок, паўэр-поп |
Гады | 2010 – цяперашні час |
Краіны | |
Адкуль | Лондан, Вялікабрытанія |
Лэйбл | Syco, Columbia |
Склад |
Найл Хоран, Ліям Пейн Гары Стайлс Луі Томлінсан |
Былыя ўдзельнікі |
Зейн Малік |
onedirectionmusic.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
One Direction — англійскі бой-бэнд, заснаваны ў Лондане ў 2010 годзе, у склад якога ўваходзяць пяцёра маладых людзей: Гары Стайлс, Луі Томлінсан, Найл Хоран, Зейн Малік і Ліям Пейн. Яны падпісалі кантракт з гуказапісвальнай кампаніяй Саймана Коўэла пад назвай Syco Records пасля свайго выступлення на шоу The X Factor. У Паўночнай Амерыцы імі быў падпісаны кантракт з Columbia Records.
One Direction сталі сусветна вядомымі пасля рэлізу свайго дэбютнага альбома Up All Night у пачатку 2012 года. Сінгл «What Makes You Beautiful» узначаліў сусветныя чарты, а альбом гурта заняў першае месца ў US Billboard 200. Упершыню дэбютны альбом брытанскага гурта заняў такую высокую пазіцыю ў амерыканскім чарце, што было адзначана ў Кнізе рэкордаў Гінэса. Выхад новага альбома Take Me Home адбудзецца 12 лістапада 2012 года. Наступны сусветны тур запланаваны на 2013 год і павінен сабраць больш за 15 мільёнаў долараў толькі ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. Акрамя музычнай дзейнасці, One Direction падтрымлівае дабрачынныя арганізацыі і фонды і мае пагадненні аб рэкламе з Pokémon, Nokia, HarperCollins і Hasbro.
One Direction прызнаны гуртам, які адрадзіў канцэпцыю бой-бэндаў, і неад’емнай часткай новага «Брытанскага ўварвання» ў Злучаныя Штаты. На жнівень 2012 гурт прадаў 12 мільёнаў запісаў. One Direction з’яўляюцца ўладальнікамі такіх узнагарод, як BRIT Award і тры MTV Video Music Awards.
Па словах Ніка Гэтфілда, старшыні і галоўнага выканаўчага дырэктара Sony Music Entertainment UK, гурт One Direction уяўляе сабой бізнес-імперыю коштам 50 мільёнаў долараў (уключаючы продаж альбомаў, атрыбутыкі і квіткоў на канцэрты). Газета The Huffington Post абвясціла 2012 год «Годам One Direction»[1].
У сакавіку 2015 года Зейн Малік вырашыў пакінуць калектыў, сказаўшы, што гэта быў не яго стыль музыкі.
У жніўні 2015 было аб’яўлена аб перапынку, які пачаўся ў снежні таго ж года. Калі ён скончыцца невядома.
Ліям Джэймс Пейн (Liam James Payne) нарадзіўся 29 жніўня 1993 года ў Вулверхэмптане, Уэст-Мідлендс, Англія. Нарадзіўся на тры тыдні раней за тэрмін. Пры нараджэнні ў яго была толькі адна нырка. Цяпер у яго іх дзве, але адна практычна не працуе. У жніўні 2012 года Ліям паведаміў у твітары, што абедзве ныркі працуюць. Мае дзвюх сясцёр. У школе Пейн прымаў актыўны ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, першым чынам спрабуючы розныя каманды школы. Знайшоў сваё месца ў камандзе па бегу. З Ліяма здзекаваліся ў школе, з прычыны чаго ва ўзросце дванаццаці гадоў ён пачаў браць урокі бокса. Аднойчы ўжо праходзіў праслухоўванне на X-factor у 2008 годзе, калі яму было 14 гадоў, але Сайман Коўэл параіў яму скончыць школу, а потым прыйсці яшчэ раз. Ліям кажа, што найбольшы ўплыў на яго аказаў Джасцін Тымберлейк. З 2010 па 2012 г. сустракаўся з танцоўшчыцай Даніэль Пізер. З 2013 па 2015 сустракаўся з Сафіяй Сміт. У 2016 годзе пачаў сустракацца са спявачкай Шэрыл Коул, і 22 сакавіка 2017 у іх нарадзіўся сын Бэар. 19 мая 2017 ён выпусціў свой першы сольны трэк пад назвай «Strip That Down».
Найл Джэймс Хоран (Niall James Horan) нарадзіўся 13 верасня 1993 года ў Малінгары (Ірландыя). У яго ёсць старэйшы брат. Бацькі развяліся, калі Найлу было пяць гадоў. Ён з братам раздзіраліся паміж мамай і татам на працягу некалькіх гадоў, калі ўрэшце не вырашылі жыць з бацькам у Малінгары. Найл спяваў у школьным хоры, грае на гітары з самага дзяцінства. Гітара, як кажа сам Хоран, з’яўляецца для яго самым лепшым падарункам на Каляды. На праслухоўванні X Factor Хоран сказаў: «Мне 16 і я жадаю быць вялікім імем, як Беёнсэ і Джасцін Бібер». Найл — самы беспраблемны ў калектыве. Выпусціў два сольныя трэкі — This Town («Гэты горад») і Slow Hands («Павольныя рукі»).
Луі Уільям Томлінсан (Louis William Tomlinson), пры нараджэнні Луі Трой Осцін, нарадзіўся 24 снежня 1991 года ў Донкастэры, Паўднёвы Ёркшыр. Бацькі развяліся, калі ён быў яшчэ малым, і ён узяў прозвішча айчыма Марка Томлінсана. У яго ёсць пяць малодшых сясцёр: з боку бацькі (Джорджыя) і з боку маці (Шарлота, Фелісіці, двайняты Дэйзі і Фібі). Луі наведваў школу акцёрскага майстэрства ў Барнслі. У яго была невялікая роля ў фільме If I Had You. Ён быў вучнем шостага класа ў Hall Cross School, дзяржаўнай адукацыйнай школе, і выпускніком школы Hayfield. У выпускным класе адзінае, што яго хвалявала, была весялосць. Луі гаворыць, што самы вялікі ўплыў на яго аказваў Робі Уільямс. Ён таксама захапляецца працамі Эда Шырана, назваўшы яго ў адным сваім інтэрв’ю «фенаменальным». Усе гісторыі пра яго асабістае жыццё — хлусня. Ён ужо некалькі год замужам[удакладніць] за калегай па групе. Таксама Луі заслугоўвае шчасця і волі ад Сайко, хэштег «энд іт»[удакладніць]. Яго сумесная праца з дыджэем Стывам Аокі Just Hold On мела неверагодны поспех у свеце (дзякуючы фанатам, а не менеджарам).
Гары Эдвард Стайлс (Harry Edward Styles) нарадзіўся 1 лютага 1994 года ў гарадку Холмс-Чапл, Чэшыр. У яго ёсць старэйшая сястра Джэма. Яму было сем, калі іх бацькі развяліся. Гары быў вельмі рады, калі айчым зрабіў прапанову яго маці. У школе быў салістам уласнай групы White Eskimo. Кінуў школу, не давучыўшыся ў старшых класах. Перад X-фактарам Стайлс працаваў няпоўны рабочы дзень у булачнай. Яшчэ дзіцем любіў спяваць, адзначыўшы Элвіса Прэслі як чалавека, які паўплываў на яго. Ён таксама прыводзіць Прэслі як свой музычны пачатак. Назваць гурт «One Direction» было менавіта яго ідэяй. Яго сольны альбом, які названы яго ж імем, вельмі цудоўны. Яго асабістае жыццё таксама не такое, як вы чуеце ў Інтэрнэце. Яго прозвішча вельмі добра адлюстроўвае яго, ён апранае толькі тое, што яму вельмі пасуе.
Зейн Джавад Малік (Zayn Javadd Malik) нарадзіўся 12 студзеня 1993 года ў Брэдфардзе ў брытанска-пакістанскай сям’і. Мусульманін, напалову пакістанец, на чвэрць англічанін, на чвэрць ірландзец. У яго ёсць тры сястры. Малік пачынаў сваё навучанне ў Lower Fields, потым перайшоў у сярэднюю школу Tong, скончыў сваё навучанне ў дзяржаўнай агульнаадукацыйнай школе. Зейн не ўпісваўся ў першыя дзве школы з-за змяшанай крыві. Але пасля пераходу ў іншую школу ва ўзросце дванаццаці гадоў, як кажа Малік, ён пачаў ганарыцца сваім паходжаннем і знешнасцю. Да гэтага часу ўсё ж ёсць жарты пра Зейна-тэрарыста. Пад час яго знаходжання на X-Factor памёр яго дзед. У яго ёсць татуіроўка імя дзеда Вальтэра на арабскай мове на грудзях. Усяго ў Зейна на целе 24 татуіроўкі. На праслухоўванні X-Factor Малік сказаў: «Я шукаў досвед». У музыцы аддае перавагу вулічнаму стылю, чэрпаючы натхненне ў Майкла Джэксана, Ашэра і Ne-Yo. На праслухоўванні выканаў песню Марыа «Let Me Love You». Яму таксама падабаецца Бруна Марс. Малік уцягнуўся ў курэнне, але ўпэўнена вырашыў кінуць гэта раз і назаўжды. З 2012 года сустракаўся з удзельніцай групы Little Mix Перы Эдвардс, яны нават хацелі ажаніцца, але калі Зейн змяніў менеджмент у 2015 годзе, яны разарвалі змовіны. Са снежня 2015 сустракаецца з мадэллю Джыджы Хадзід. Яго сола вельмі дзіўнае, бо ў яго не было ніводнага перфоманса.