Ophrys sphegodes — від шматгадовых раслін сямейства архідныя (Orchidaceae). Мае 16 падвідаў. Адзін з падвідаў — Ophrys sphegodes mammosa - распаўсюджаны ў Крыму.
Агульная вышыня 30-40 см, у сярэднім да 15 см. Калякветнік зігаморфны. Кветкі сваёй формай нагадваюць павукоў. Кветкі карычневыя з зялёнымі бакамі. Маюць 3 чашалісцікі жоўта-зялёнай афарбоўкі. Пялёсткі вузкія на канцы, хвалістыя і губчатыя, даўжынёй 10 мм. Колькасць пялёсткаў на кветцы складае 6. Плод прадстаўляе сабой невялікую каробачку. Лісце размешчана чаргавана. Яно з гладкімі бакамі. Каранёвая сістэма прадстаўлена карэнішчам, якое моцна чапляецца да глебы.
Аддае перавагу светлым лясам, лугам, горным раёнам на вышынях да 1300 м над узроўнем мора. Расце на вапнавых глебах, у сухіх травяністых месцах. Кветка мае патрэбу ў насякомых для апылення. З’яўляецца раслінай-геафітам, гэта значыць застаецца ў стане спакою на працягу аднаго або некалькіх вегетацыйных сезонаў. Максімальна Ophrys sphegodes можа заставацца 8 гадоў, аднак па большай частцы 2 гады.
Распаўсюджана ад Вялікабрытаніі і Партугаліі да ўсходняга Ірана і Туркменістана.
Розповсюджена від Великої Британії та Португалії до східного Ірану та Туркменістану.
- Ophrys sphegodes jeanpertii (E.G.Camus) Del Prete & Conte - Францыя, Іспанія, Балканскі паўвостраў
- Ophrys sphegodes aesculapii (Renz) Soó ex J.J.Wood — Грэцыя
- Ophrys sphegodes araneola (Rchb.) M.Laínz - Іспанія, Францыя, Швейцарыя, Італія, Германія, Славенія, Харватыя.
- Ophrys sphegodes atrata (Rchb.f.) A.Bolòs - ад Партугаліі да Сербіі
- Ophrys sphegodes aveyronensis J.J.Wood - Іспанія, Францыя
- Ophrys sphegodes catalcana Kreutz - вобласці вакол Стамбула і Эдырнэ (Турцыя)
- Ophrys sphegodes cretensis H.Baumann & Künkele - Крыт, Дадэканескія астравы (Грэцыя)
- Ophrys sphegodes epirotica (Renz) Gölz & H.R.Reinhard — Албанія, Грэцыя
- Ophrys sphegodes gortynia H.Baumann & Künkele - астравы Эгейскага мора, в. Крыт (Грэцыя)
- Ophrys sphegodes helenae (Renz) Soó & D.M.Moore - Албанія, Грэцыя
- Ophrys sphegodes mammosa (Desf.) Soó ex E.Nelson - ад Сербіі да Туркменістана (на ўсходзе арэалу) і Украіны (на поўначы арэалу)
- Ophrys sphegodes melitensis (Nyman) E.Nelson — Мальта
- Ophrys sphegodes passionis (Sennen) Sanz & Nuet - Іспанія, Францыя, Італія
- Ophrys sphegodes sipontensis (R.Lorenz & Gembardt) H.A.Pedersen & Faurh. - Паўднёвая Італія
- Ophrys sphegodes sphegodes - ад Вялікабрытаніі да Венгрыі і Балгарыі ўключна
- Ophrys sphegodes spruneri (Nyman) E.Nelson - Крыт, астравы Эгейскага мора (Грэцыя)
Зноскі
- Pierre Delforge/Daniel Tyteca, Guide des orchidées d’Europe dans leur milieu naturel, Duculot, Paris-Gembloux 1984, (ISBN 2-8011-0478-7)
- Ruprecht Düll, Herfried Kutzelnigg: Taschenlexikon der Pflanzen Deutschlands. 7. Auflage, Quelle & Meyer-Verlag, 2011, ISBN 978-3-494-01424-1