Orchidoideae | |||||||||||||||
![]() Ятрышнік шлеманосны (Orchis militaris) — тыпавы від тыпавога роду. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887 | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Orchidoideae Eaton (1836) | |||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||
|
Orchidoideae — падсямейства травяністых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae). У склад падсямейства ўваходзіць больш за дзвесце родаў і амаль чатыры тысячы відаў.
Шматгадовыя, невялікія наземныя, часам эфемероідныя, вельмі рэдка эпіфітныя або сапрафітныя травы з прамым травяністым сцяблом.
Корні сакавітыя, нешматлікія, у аснове часта патоўшчаныя, у многіх відаў утвараецца сферычны клубнепадобны запасальны орган — сцяблокаранёвы тубероід.
Лісце канвалютнае, кондуплікатнае, спіральна размешчанае.
Суквецце — тэрмінальная простая гронка або колас.
Кветкі разнастайнай афарбоўкі, па велічыні ад дробных да сярэдніх, спіральна размешчаныя, рэзка зігаморфныя, часцей за ўсё рэсупінатныя.
Губа вельмі разнастайная па форме і будове. Сустракаюцца выпадкі, калі губа рухома сучляняецца з калонкай і здольная рэзка мяняць сваё становішча ад дотыку, утвараючы падабенства пасткі для дробных насякомых-апыляльнікаў (Pterostylis). У прадстаўнікоў родаў Drakaea, Spiculaea, Caladenia, Chiloglottis, Ophrys губа нясе складаны комплекс прыкмет, якія забяспечваюць апыленне кветак перапончатакрылымі праз псеўдакапуляцыі.
Пылавік прамы, кароткі, шырокай асновай зрастаецца з калонкай. Радзей адагнуты ад калонкі ці перавернуты. Пылок сабраны ў невялікія пакеты, утварае палінарыі з добра развітай каўдыкулай, якая злучана з прыліпальцам.
Палініяў — 2—4. Стамінодыяў — 2.
Калонка звычайна кароткая. Рыльца суцэльнае або з 2 долей. Завязь 1-гнёздавая.
Плод — сухая каробачка. Насенне дробнае, шматлікае, верацёнападобнае.
Храмасомы дробныя, у ліку 26-32, 36-42[1].
Падсямейства змяшчае наступныя трыбы[2]
Агульная колькасць родаў у падсямействе — больш за дзвесце. Ніжэй прыведзены поўны спіс гэтых родаў па дадзеных сайта Germplasm Resources Information Network[3]: