Organic Maps

Organic Maps
Выява лагатыпа
Маршрутызацыя вуліц
Маршрутызацыя вуліц
Тып мабільная праграма
Распрацоўшчык Organic Maps OÜ[d]
Напісана на C++, Java, Objective-C і Swift
Аперацыйная сістэма Android[2], IOS[2] і Linux[3]
Першы выпуск 2021
Апошняя версія
  • Android: 2025.01.26-9 (26 студзеня 2025)[1]
Рэпазіторый https://github.com/organicmaps/organicmaps
Ліцэнзія Apache Software License 2.0[d][4]
Сайт organicmaps.app (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Organic Maps — свабодная мабільная праграма, якая прадастаўляе геаграфічныя карты на аснове даных OpenStreetMap. Створана на аснове адкрытага зыходнага кода праграмы Maps.me. Галоўнымі асаблівасцямі Organic Maps называюць поўную аўтаномнасць карыстання картамі пасля іх загрузкі на прыладу, а таксама прыватнасць карыстальнікаў, а менавіта адсутнасць рэкламы і адсочвання месцазнаходжання карыстальніка, адсутнасць збору даных пра карыстальніка.[5][6][7]

У 2011 годзе Юры Мельнічак, Аляксандр Борсук, Віктар Гавака і Сяргей Рачыцкі стварылі навігацыйную праграму MapsWithMe, пазней перайменаваную ў MAPS.ME.[8] У верасні 2015 года было прынята рашэнне зрабіць зыходны код MAPS.ME адкрытым. Пасля продажу MAPS.ME у 2020 годзе плацёжнаму сэрвісу Daegu Limited, Аляксандр Борсук і Віктар Гавака выкарысталі адкрыты зыходны код MAPS.ME, каб стварыць Organic Maps. Organic Maps захавала функцыі MAPS.ME як навігацыйнай праграмы, пры гэтым пазбавілася трэкераў карыстальнікаў і рэкламы, не патрабуе падключэння да знешніх сервераў і можа выкарыстоўвацца цалкам афлайн.[9] Першы публічны выпуск Organic Maps стаў даступны ў лічбавых крамах у жніўні 2021 года.

На Linux

Распрацоўшчыкі Organic Maps падкрэсліваюць, што праграма арыентавана на прыватнасць, а менавіта не адсочвае месцазнахожданне карыстальнікаў, не збірае даныя пра іх і не паказвае рэкламу ў параўнанні з праграмамі вялікіх карпарацый.[10] Паколькі даныя карты загружаюцца на прыладу, пошук, пракладка маршрутаў і навігацыя могуць працаваць без сігналу сотавага тэлефона, што можа быць зручна для падарожжаў па далёкіх пешаходных сцежках або ў месцах з дрэнным злучэннем. Адной з карысных асаблівасцей Organic Maps яе распрацоўшчыкі называюць эфектыўнае выкарыстанне акумулятара.[10] Праграму прапануецца выкарыстоўваць для пешых прагулак, язды на ровары і кіравання аўтамабілем.[11]

Інтэграцыя з OpenStreetMap

[правіць | правіць зыходнік]

Organic Maps абапіраецца на адкрытыя картаграфічныя даныя OpenStreetMap, якія абнаўляюцца штодзённа супольнасцю картографаў з усяго свету.[9] Гэта дазваляе абнаўляць карты пры зменах ў дарогах, адрасах, прадпрыемствах, арыенцірах, то бок мець заўсёды актуальныя карты.

  1. Release 2025.01.26-9-android · organicmaps/organicmaps Праверана 17 лютага 2025.
  2. а б https://organicmaps.app/ Праверана 16 жніўня 2023.
  3. https://aur.archlinux.org/packages/organicmaps-git Праверана 19 лістапада 2023.
  4. https://github.com/organicmaps/organicmaps/blob/master/NOTICE Праверана 2 чэрвеня 2021.
  5. Exodus Privacy Project report about Organic Maps (англ.). Exodus Privacy. Праверана 13 чэрвеня 2023.
  6. Popa. New Google Maps Alternative Promises Zero Ads, No Tracking (англ.). autoevolution (11 жніўня 2021). Праверана 10 снежня 2021.
  7. Organic Maps : une alternative à Google Maps gratuite et sans publicité (фр.). Geeko. Праверана 19 студзеня 2022.
  8. Belarusian startup Mapswithme wins Startup Monthly in LithuaniaGoalEurope(недаступная спасылка) (31 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2019. Праверана 26 верасня 2022.
  9. а б Organic Maps - OpenStreetMap Wiki. wiki.openstreetmap.org. Праверана 21 верасня 2023.
  10. а б Organic Maps: Offline Hike, Bike, Trails and Navigation (англ.). organicmaps.app. Праверана 19 студзеня 2022.
  11. I tried using the open source map application 'Organic Maps' that can be used outside the service area for free and without ads (англ.). GIGAZINE (26 чэрвеня 2021). Праверана 19 студзеня 2022.