Panthera F9 | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Panthera F9 — бронетранспарцёр вытворчасці ААЭ, прызначаны для аховы межаў, паліцэйскіх аперацый і баявых дзеянняў нізкай інтэнсіўнасці. Аўтамабіль распрацаваны з цалкам модульнай сістэмай узбраення. Базавая мадэль прадаецца без усялякага ўзбраення. F9 абсталяваны баявым модулем на даху з дыстанцыйным кіраваннем, шынамі Run-Flat, кандыцыянерам, а таксама бакавымі і заднімі байніцамі[1].
Базавая мадэль F9 вырабляецца кампаніяй MSPV (ААЭ). Таксама наладжана ліцэнзійная вытворчасць на заводзе ў Анкары (Турцыя)[2]. MSPV у супрацоўніцтве з французскай абароннай кампаніяй Nexter Systems прапанавала M9 Panthera з 20-міліметровай гарматай Nexter Systems ARX20 з дыстанцыйным кіраваннем і эфектыўнай далёкасцю да 1200 метраў[2][3][4].
Panthera F9 турэцкай вытворчасці пастаўляліся для сірыйскай апазіцыі і выкарыстоўваліся падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі[5], а мадэлі, вырабленыя ў ААЭ, прымяняліся Лівійскай нацыянальнай арміі фельдмаршала Халіфы Хафтара ў ходзе Другой грамадзянскай вайны ў Лівіі[6].
Акрамя таго, браневікі выкарыстоўваліся Егіптам[2], Кеніяй[7] і Украінай[8].