Parthenium argentatum — невысокі моцна галінасты хмызняк сямейства астравыя, расце ў пустынях паўночнай частцы Мексіканскага нагор'я, да 2000 м над узроўнем мора, а таксама ў Тэхасе і Нью-Мексіка[1].
Вечназялёны моцна галінасты хмызняк вышынёй да 1 м, з доўгім разгалінаваным коранем-стрыжнем і шматлікімі павярхоўнымі бакавымі каранямі. Лісце даўжынёй 5-8 см, ланцэтнае або лапаткавае, выемчатае або перыстараздзельнае з 3-5 парамі лопасцяў. На доўгіх сцяблопадобных кветканосах па 7-30 дробных кветкавых кошыкаў. Лісце, кветканосы і аднагадовыя галіны пакрыты кароткімі густымі серабрыстымі валасінкамі. Каўчук змяшчаецца ў каранях і галінах.
Зноскі
↑Urania Pflanzenreich. Band 4: Blütenpflanzen 2, 1. Ausgabe. Urania-Verlag, Leipzig 1994; S. 338. ISBN 3-332-00497-2.