Pentax | |
---|---|
Тып | kabushiki gaisha[d] |
Заснаванне | 1919 |
Скасавана | 31 сакавіка 2008 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | photo industry[d] |
Прадукцыя | фотаапарат і single-lens reflex camera[d] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Ricoh[d] |
Сайт | ricoh-imaging.co.jp |
Pentax — японская гандлёвая марка аптычнага абсталявання, якая выкарыстоўваецца кампаніямі Hoya Corporation і Ricoh на розных сегментах рынку. Раней, да паглынання ў 2008 годзе — японская кампанія Pentax Corporation, вытворца аптычнага абсталявання. З 31 сакавіка 2008 года кампанія перастала быць самастойнай і ўвайшла ў склад Hoya Corporation. Пазней, 1 ліпеня 2011 года, было абвешчана пра ўгоду паміж Hoya Corporation і Ricoh, і перадачу падпадзелу па вытворчасці спажывецкай фотатэхнікі Pentax Imaging Systems Division у вядзенне Ricoh 1 кастрычніка 2011 года.