Phoeniculus — род птушак, адзіны прадстаўнік сямейства Phoeniculidae[1], хоць па больш ранніх класіфікацыях у гэта сямейства таксама ўключаўся род Rhinopomastus. Род распаўсюджаны па ўсёй Афрыцы на поўдзень ад Сахары.
Паводле класіфікацыі Сіблі-Алквіста род Phoeniculus разам з прадстаўнікамі роду Удоды (Upupa) вылучылі ў атрад Upupiformes. Па больш позніх класіфікацыях гэтыя роды аб’ядналі з птушкамі-насарогамі ў атрад птушак-насарогаў (Bucerotiformes).
Зноскі
- ↑ Фесенко Г. В. (2016). "Вітчизняна номенклатура надродового рівня птахів світу". Вісник Національного науково-природничого музею. 14: 73–85.