Жыве ў Паўднёвай Амерыцы, у Амазонцы і яе прытоках, мае прамысловае значэнне. Piaractus brachypomusусёедны, валодае моцнымі сківіцамі. Нягледзячы на знешняе падабенства з піраннямі, амаль не есць мяса. У прыродзе асноўны рацыён складаюць арэхі. Расце вельмі хутка: толькі за першы год можа вырасці да 30 см пры максімальнай даўжыні дарослых асобін да 88 см і вазе 25 кг[2]. Максімальная зафіксаваная працягласць жыцця 28 гадоў[2].
Для нармальнага ўтрымання патрабуецца акварыум аб’ёмам не менш за 200 літраў. Пры належным доглядзе растуць досыць хутка. Тэмпература вады павінна быць 26…28 °C з добрым фільтраваннем і аэрацыяй. Для афармлення выкарыстоўваюцца толькі штучныя расліны, паколькі рыбы з’ядаюць любыя расліны ў акварыуме. Сілкаванне павінна быць разнастайным, сухі корм з расліннымі дадаткамі. Пры развядзенні неабходны жывы корм. У акварыуме рост рэдка дасягае 50 см.