«Picture to Burn» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт з альбома Taylor Swift |
||||
Выпушчаны | 3 лютага 2008 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD, лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Запісаны | 2006 | |||
Жанр | кантры | |||
Кампазітар | Тэйлар Свіфт, Ліз Роуз | |||
Працягласць | 02:55 | |||
Лэйбл | Big Machine | |||
Прадзюсар | Натан Чэпман | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт, Ліз Роуз | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«Picture to Burn» (бел. «Карціна, якую трэба спаліць») — чацвёрты сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе першага студыйнага альбома «Taylor Swift », выпушчаны 3 лютага 2008 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана самой Тэйлар і Ліз Роуз. У ЗША яна двойчы атрымала плацінавы статус.[1]
Тэйлар прысвяціла песню аднаму са сваіх аднакласнікаў, які ёй падабаўся, але сустракаўся з іншай дзяўчынай. Як пазней адзаначала спявачка, яна вельмі злавала з-за таго, што хлопец быў вельмі самаўлюбёным, дзёрзкім і грубым, але ўсё роўна падабаўся ёй. Менавіта тады яна ўзяла ў рукі гітару і пачала пісаць песню, якую потым дапрацавала разам з Ліз Роуз.[2] У выніку «Picture to Burn» увайшла у дэбютны студыйны альбом Свіфт, а потом нават стала сінглам.
У якасці чацвёртага сінгла з пласцінкі «Taylor Swift » песня была выпушчана 3 лютага 2008. Яна увайшла ў топ-10 кантры-чарта і стала плацінавай ў ЗША.[3][4] Некаторыя крытыкі адзначылі феміністычны ухіл лірычнай часткі сінгла.[5]
14 красавіка 2008 быў выпушачны відэакліп на кампазіцыю, рэжысёрам якого была выбрана Трэй Фанджой, якая зняла папярэднія тры кліпа для Тэйлар.
Патаемная пасланне — «Date Nice Boys» (бел. «Сустракайцеся з добрымі хлопцамі»).
Чарт (2008) | Вышэйшая пазіцыя |
---|---|
Canadian Hot 100 | 48 |
Billboard Hot 100 | 28 |
US Hot Country Songs | 3 |
Чарт (2008) | Вышэйшая пазіцыя |
---|---|
US Hot Country Songs[8] | 31 |
{{cite AV media notes}}
: Папярэджанні CS1: іншае ў cite AV media (notes) (спасылка)