Pinus arizonica | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Pinus arizonica — від хвойных дрэў роду Хвоя (Pinus).
Расце ў паўночнай Мексіцы, на паўднёвым усходзе Арызоны, паўднёва-захадзе Нью-Мексіка і заходнім Тэхасе.
Дрэва вышынёй 25—35 м, з дыяметрам ствала да 1,2 м. Ігліца ў пучках з 3, 4 або 5 іголак, пучкі па 5 іголак найбольш распаўсюджаныя. Шышкі па адной, у пары або ў мутоўках па тры, 5—11 см даўжынёй.
Насенне цёмна-карычневае, даўжынёй каля 6 мм, з крыльцам 20—25 мм.
Раней разглядалася як варыянт віду Pinus ponderosa, з якой часта гібрыдызуецца. У цяперашні час лічыцца асобным відам.
Мае як мінімум тры падвіды (разнавіднасці):
Драўніна выкарыстоўваецца ў якасці будаўнічага матэрыялу і паліва. Інтэнсіўныя рубкі значна скарацілі памеры хваёвых лясоў дадзенага віду, асабліва ў Мексіцы.