Pinus bhutanica | ||||||||||||
Buteo burmanicus на галінцы Pinus bhutanica | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||
|
Pinus bhutanica — від раслін роду Хвоя (Pinus) сямейства Хваёвыя (Pinaceae).
Арэал віду абмежаваны Бутанам і прылеглымі да яго раёнамі на паўночным усходзе Індыі і паўднёвым захадзе Кітая. Разам з роднасным яму відам хвояй веймутавай гімалайскай (Pinus wallichiana) ён складае блакітныя хваёвыя лясы, якія растуць на невялікіх вышынях.
Гэта хвоя дасягае вышыні 25 метраў. Іголкі сабраны ў пучкі па пяць, якія дасягаюць 25 см даўжынёй. Шышкі 12-20 см у даўжыню, з тонкімі лускавінкамі, насенне 5-6 мм даўжынёй, з крыламі памерам 20-25 мм.