Plasan SandCat | |
---|---|
Бітва | |
Краіна паходжання | |
Вытворца | Plasan[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
SandCat (іўр.: קרקל[1], вымаў. «Каракаль») — бронеаўтамабіль з камбінаванай бранёй, распрацаваны ізраільскай кампаніяй Plasan Sasa.
Распрацоўка пачалася ў 2004 годзе. Бранявік разглядаўся як патэнцыйная замена пазадарожніку AIL Storm[2].
Першапачаткова SandCat быў прадстаўлены пад назвай «Каракаль» (Caracal), але да паказу на выставе Eurosatory 2006 было прынята рашэнне перайменаваць аўтамабіль у SandCat, каб не выклікаць блытаніны з нямейкай версіяй Iveco LMV — Caracal[2][1].
Упершыню аўтамабіль быў публічна прадстаўлены ў кастрычніку 2005 года. Да 2018 года было выраблена прыблізна 700 адзінак[2].
SandCat заснаваны на шасі камерцыйнага пікапа Ford Super Duty[3].
Апошнія мадэлі чацвёртага пакалення аснашчаны 6,7-літровым дызельным рухавіком Ford PowerStroke V8 з магутнасцю ў 330 к. с. у пары з шасціступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач Ford TorqShift. Стандартныя вядучыя восі ад Ford F550 захаваны.
SandCat можа выкарыстоўвацца для выканання шырокага спектру ваенных і паліцэйскіх/спецыяльных задач.
Мадэлі чацвёртага пакалення маюць больш гнуткую і модульную канструкцыю[3].
SandCat можа абсталёўвацца сістэмай GPS, трымальнікамі для вінтовак, цягава-счэпный прыладай, баявым модулем (ручным або дыстанцыйным), электрычнай лябёдкай, сірэнай[4][3].