Platanthera obtusata |
Кветка |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Platanthera obtusata |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Platanthera obtusata
|
|
Platanthera obtusata — від кветкавых раслін сямейства архідныя (Orchidaceae).
Расліна шырока распаўсюджана ў халодных рэгіёнах Паўночнага паўшар’я. Від сустракаецца ў некаторых частках ЗША, ў Канадзе, на Алясцы, на астравах Сен-П’ер і Мікелон, у Швецыі і Нарвегіі, ў Расіі ў Сібіры і на Далёкім Усходзе.
Гэты від архідэі вабіць насякомых да апылення водарам, падобным да паху чалавечага цела. Platanthera obtusata так заваблівае адзін з відаў камароў. Пацвердзілі гэты механізм біёлагі Вашынгтонскага ўніверсітэта ў 2016 годзе пасля хімічнага аналізу рэчываў, што выдзяляліся архідэямі. Для гэтага яны накрывалі кветкі герметычным мяшком і збіралі для аналізу ўсе кампаненты. Акрамя агульных для ўсіх кветак рэчываў, яны выявілі рэчывы, характэрныя для чалавечага цела, якія слаба ўлоўліваюцца нюхам самога чалавека, але прывабліваюць камароў.
Гэта расліна распаўсюджана на балотах, і хоць крывасмактальныя насякомыя лічацца не лепшымі апыляльнікамі, у гэтым асяроддзі выбар невялікі, і архідэя «навучылася» выкарыстоўваць менавіта іх для сваіх мэтаў.
Зноскі