PopCap Games | |
---|---|
![]() | |
Тып | распрацоўшчык відэагульняў[d] |
Заснаванне | 2000 |
Заснавальнікі | Jason Kapalka[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | індустрыя камп’ютарных гульняў[d] |
Прадукцыя | праграмнае забеспячэнне[1] |
Матчына кампанія | Electronic Arts |
Сайт | popcap.com (англ.) |
PopCap Games — амерыканская кампанія-распрацоўшчык і выдавец казуальных камп’ютарных гульняў. Размешчана ў Сіэтле, штат Вашынгтон, ЗША. Заснавана ў 2000 годзе Джонам Вечы, Браянам Файці і Джэйсанам Капалкай. У кампаніі працуе больш за 400 чалавек. Асноўнай формай распаўсюджвання гульняў з’яўляецца лічбавая дыстрыбуцыя па мадэлі, якая дазваляе паспрабаваць гульню перад пакупкай.
Першая гульня кампаніі, Bejeweled, была прададзеная агульным тыражом больш за 25 мільёнаў. Гульні кампаніі выходзяць на розных платформах, у тым ліку вэб-прыкладанні, камп’ютары, гульнявыя кансолі і мабільныя прылады. Сярод гэтых платформаў — Персанальны камп’ютар, MacOS, Xbox, Xbox 360, Android, IOS і іншыя.
11 верасня 2007 года PopCap Games пад патранажам Valve выпусціла бясплатную прома-версію Peggle — Peggle Extreme на тэму гульняў з The Orange Box.
Паводле інфармацыі на афіцыйным сайце кампаніі, яна атрымала мінімум 25 узнагарод індустрыі, у тым ліку статус Hall of Fame у Computer Gaming World для гульні Bejeweled.
Кампанія выклала ў вольны доступ гульнявы рухавік PopCap Games Framework (таксама вядомы як SexyApp Framework), які выкарыстоўваецца ў яе гульнях. Гэты рухавік уяўляе сабой набор праграмных бібліятэк на мове C++, што дазваляе хутка распрацоўваць гульні «ў стылі PopCap» для Microsoft Windows. Ён з’яўляецца часткай праграмы супрацоўніцтва з незалежнымі распрацоўшчыкамі, прапаноўваючы ім паслугі па выданні гульняў.