PDF (абрэвіятура ад англ.: Portable Document Format, вымаўляецца пі-дзі-эф) — кроссплатформенны фармат электронных дакументаў, створаны фірмай Adobe Systems з выкарыстаннем шэрагу магчымасцей мовы PostScript. У першую чаргу прызначаны для прадстаўлення ў электронным выглядзе паліграфічнай прадукцыі, — значная колькасць сучаснага прафесійнага друкарскага абсталявання можа апрацоўваць PDF беспасярэдна. Для прагляду можна карыстацца афіцыйнай бясплатнай праграмайAcrobat Reader, а таксама праграмамі іншых распрацоўшчыкаў. Традыцыйным спосабам стварэння PDF-дакументаў з'яўляецца віртуальны прынтар, гэта значыць дакумент фактычна ствараецца ў сваёй спецыялізаванай праграме — графічным ці тэкставым рэдактары, САПР і г.д., а пасля экспартуецца ў PDF для распаўсюду ў электронным выглядзе, перадачы ў друкарню і да т.п.
Фармат PDF дазваляе дадаваць неабходныя шрыфты (парадковы тэкст), вектарныя і растравыя выявы, формы і мультымедыя ўстаўкі. Падтрымлівае RGB, CMYK, некалькі тыпаў сціску растравай інфармацыі. Мае ўласныя тэхнічныя фарматы для паліграфіі: PDF/X-1, PDF/X-3. Уключае механізм электронных подпісаў для абароны і праверкі сапраўднасці дакументаў. Ёсць магчымасць імпартавання з большасці сучасных фарматаў тэкставых дакументаў, вектарных і растравых графічных фарматаў. У гэтым фармаце распаўсюджваецца вялікая колькасць спадарожнай дакументацыі.
ABBYY PDF Transformer — shareware праграма для стварэння і пераўтварэння PDF-файлаў з любога офіснага прыкладання і пераўтварэнне PDF-файлаў у дакументы фарматаў, прыдатных для рэдагавання (Microsoft Word, RTF і інш.).
PDFCreator — свабодная праграма для стварэння файлаў PDF. Можа ўжывацца з любым прыкладаннем Microsoft Windows, якое мае магчымасць друкавання дакументаў.
STDU Viewer — свабодная праграма для прагляду файлаў PDF, DjVu, TIF. Памер праграмы 1.46 МБ. Стабільнейшая за прадукты FoxIt.