rTorrent | |
---|---|
Тып | Кліент BitTorrent |
Напісана на | C++ |
Інтэрфейс | ncurses[d] |
Аперацыйная сістэма | UNIX‐падобныя |
Апошняя версія |
0.9.2 0.13.2 (lib) (20 красавіка 2012 (rTorrent) 20 красавіка 2012 (libTorrent)) |
Ліцэнзія | GNU GPL |
Сайт | libtorrent.rakshasa.no |
rTorrent — тэкставы кліент BitTorrent, напісаны на мове C++ для Linux і іншых Unix‐падобных аперацыйных сістэм, на аснове бібліятэкі libTorrent (не блытаць з libtorrent).
Ужывае бібліятэку ncurses для вываду. Прыкметны непатрабаванасцю да сістэмных рэсурсаў.
rTorrent — вольнае праграмнае забеспячэнне, якое распаўсюджваецца на ўмовах GNU General Public License.
Кіраванне кліентам ажыццяўляецца з дапамогай клавіятуры. Магчыма таксама кіраванне змяшчэннем торэнт-файлаў у загадзя вызначаны каталог. Таксама існуе вялікая колькасць frontend’аў да rtorrent ад іншых распрацоўнікаў, якія дазваляюць кіраваць кліентам лакальна ці дыстанцыйна праз пратакол XML-RPC.[1]
Выкарыстоўваецца ў сеткавых назапашвальніках у якасці ўбудаванага торэнт-кліента.[2]