RUTUBE | |
---|---|
![]() | |
Заснаванне | 2006 |
Размяшчэнне | |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт | rutube.ru (руск.) |
RUTUBE («Руцьюб») — расійскі анлайн-сэрвіс хостынгу і прагляду відэа. Пабудаваны на базе ўласнай тэхналагічнай платформы. Дае розны набор інструментаў для стварэння і апрацоўкі відэакантэнту. Падтрымлівае розныя фарматы блогаў і стрымінгавага вяшчання. Выкарыстоўвае ўласныя мадэлі папулярызацыі і манетызацыі кантэнту.
На платформе даступны як прыватныя, так і карпаратыўныя блогі. Найбольш папулярныя фарматы — забаўляльныя шоу, анлайн-трансляцыі, стрымінгавыя эфіры ТБ-каналаў, блогі, майстар-класы, тэлеперадачы, кіно і серыялы[1].
RUTUBE стварае ўласны арыгінальны кантэнт у розных катэгорыях: забавы, гумар, спорт, кіберспорт, адукацыя, вандраванні, дзіцячы кантэнт і іншыя.