Real doll

Real Doll (Рыал Дол — «сапраўдная лялька») — брэнд секс-лялек у натуральную велічыню, разнавіднасць секс-цацак. Вырабляецца з сярэдзіны 1990-х гадоў. Найтаннейшая мадэль каштуе $6500, дарагія — звыш за $10000.

Падобная да рэальнай жанчыны візуальна і навобмацак, бо паверхня зробленая з сілікону, а канечнасці рухомыя.

Гісторыя вытворчасці

[правіць | правіць зыходнік]

Раннія прататыпы былі зроблены з цвёрдага латэксу з унутраным каркасам, але вонкавы матэрыял пазней быў заменены на сілікон. У чэрвені 2009 года Abyss Creations перавяла вытворчасць з алавяннага сілікону на плацінавы, у выніку новыя лялькі менш схільныя да разрываў і слядоў сціскання за старыя RealDolls[1].

Цяперашняе ўвасабленне жаночых лялек Real Doll было прадстаўлена ў 1996 годзе. Лінія пачалася з двух жаночых целаў і трох твараў, станам на 2013 год прапануе дзесяць жаночых твараў і тры целы. Яшчэ адно жаночае цела ў стадыі распрацоўкі[2].

Зноскі

  1. Doll Street Journal(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2009.
  2. Realdoll - The World's Finest Love Realdoll. RealDoll.