Rhododendron caucasicum

Rhododendron caucasicum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhododendron caucasicum Pall.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  257785
EOL  2880093
GRIN  t:5026
IPNI  332128-1
TPL  kew-2423779

Rhododéndron caucásicum — від вечназялёных кустоў з роду Рададэндран сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Квітнеючы Rhododendron caucasicum
Рададэндраны на склонах гары Ачышхо  (руск.), Сочы

Rhododendron caucasicum дасягае ў вышыню 1-1,5 м. Сцябло ляжачае, з цёмна-бурай карой.

Лісце даўгавата-авальнае, знізу пакрытае густым кароткім рудым лямцам.

Кветкі сабраны ў парасонападобнае суквецце, вяночак да 3 см даўжыні і ў дыяметры, жаўтлява-белы з зялёнымі або чырвонымі крапінкамі ў зеве. Афарбоўка вяночка моцна вар'іруе ад чыста белай (горы Чхо, Ачышхо  (руск.) ў Заходнім Каўказе) да бледна-крэмавай або бледна-ружовай (гара Гамзачыман у Паўночнай Арменіі, гара Цхра-Цхаро на Трыялецкім хрыбце). Ружовакветкавыя формы сустракаюцца таксама ў раёне Прыэльбрусся  (руск.) (гара Чэгет  (руск.) — Rhododendron caucasicum var. roseum).

Каробачка іржава-лямцавая, прадаўгаватая[1].

Зноскі