Rhododendron ponticum |
Квітнеючыя расліны |
Навуковая класіфікацыя |
---|
Від: | Rhododendron ponticum |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Rhododendron ponticum L., 1762
|
|
Rhododendron ponticum - від шматгадовых кветкавых раслін роду рададэндран (Rhododendron) сямейства Верасовыя (Ericaceae).
У англійскай мове мае назву «звычайны рададэндран» (англ.: common rhododendron).
Вечназялёнае хуткарослае дрэва або вялікі куст вышынёй да 6 м. Лісце зваротна-ланцэтнае скурыстае 6-18 см, цёмнае зверху і светлае знізу. Ранняй вясной з'яўляюцца трубчастыя чырванавата-пурпурныя з жоўтымі плямамі кветкі, сабраныя ў суквецці-пучкі.
Расце вакол Чорнага мора на Балканах і Іберыйскім паўвостраве на балотах і ў лясах. Выжывае ў розных умовах ад глыбокай цені да асветленых месцаў. Інвазіўны від у многіх краінах Еўропы. Выкапневыя рэшткі ў ірландскім торфе сведчаць, што расліна расла там каля 302000-428000 гадоў таму, калі клімат быў цяплейшы.
Rhododendron ponticum адна з самых папулярных для вырошчвання дэкаратыўных раслін у Еўропе.
Мёд рададэндрану змяшчае андрамедатаксін (руск.) (бел. можа быць атрутны для людзей. Андрамедатаксіны вылучаюцца раслінамі для абароны ад насякомых. Большасць атрутных раслін не вылучае яд у нектар, паколькі ён можа адпужваць апыляльнікаў. Аднак некаторыя расліны такія як рададэндран і кафейнае дрэва (Coffea) па невядомых прычынах прадукуюць яд у нектар. Даследаванні на чмялях (Bombus terrestris) паказалі, што доўгае кармленне атрутай рададэндрану не прычыняе ім шкоды. Аднак пчолы паміралі праз гадзіну пасля паглынання яду. Паводзіны Andrena scotica змяняюцца пад дзеяннем атруты, яны трацілі больш часу на палёт і чыстку сябе.
У мінулым атрутны мёд рададэндрану выкарыстоўвалі для ваенных мэтаў. Напрыклад, цар Мітрыдат VI Еўпатар загадаў пакінуць соты з мёдам на шляху падступаючай рымскай арміі на чале з Пампеем Вялікім у 65 годзе да н.э. Атручаных мёдам рымскіх салдат выразала армія Мітрыдата[1].
Зноскі
- Mick Lavelle ``An Illustrated Identifier and Encyclopedia of Wild Flowers and Flora: An authoritative guide to more than 750 wild flowers of the world`` // Hermes House, 2006—256 p. — P. 86 ISBN 10: 1846810213 ISBN 13: 9781846810213