Rhopalurus junceus — від павукападобных сямейства Buthidae[1].
Від з’яўляецца эндэмікам астравоў Куба і Дамініканская Рэспубліка, а таксама часткі Цэнтральнай Амерыкі. Жыве ў розных экасістэмах, пачынаючы ад саванных лясоў і заканчваючы паўпустынямі. Звычайна яго знаходзяць пад камянямі або паваленымі дрэвамі[2].
Дарослыя скарпіёны дасягаюць у даўжыню 55-100 мм. Іх цела ад жаўтлява-карычневага да ружовага і аранжавага, з чырвоным або фіялетавым хвастом. Восем канечнасцяў маюць больш цёмныя адценні фіялетавага або чорна-карычневага колеру[2].
Працягласць іх жыцця складае ад трох да пяці гадоў.
Кожны год на Кубе сотні людзей атрымліваюць укусы ад гэтага скарпіёна, але яны не небяспечныя, таму што LD50 яду складае 8 мг/кг, што занадта мала[2].
Разведзеная доза яду гэтага віду скарпіёна выкарыстоўваецца ў кубінскай традыцыйнай медыцыне для атрымання эскаазула (escorpión azul назва гэтага віду), як супрацьзапаленчы сродак. Яд афарбаваны ў сіні колер і змяшчае таксін, склад і структура якога пакуль невядомыя[3].
Зноскі