Ribes petraeum | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Ribes petraeum Wulfen | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Ribes carpaticum Schultes
| ||||||||||||||||
|
Ribes petraeum ці Ribes carpaticum — від раслін сямейства агрэставых.
Кусцістая расліна да 2 м вышынёй, у шырыню разрастаецца да 0,5 м. Расце на глебах многіх тыпаў: ад кіслых да шчолачных, ценевынослівая (хоць расліны, якія растуць у цяні пладаносяць менш) і марозаўстойлівыя (вытрымлівае да −20 °C). Расце ў месцах з умеранай вільготнасцю.
Кветкі абодваполыя, апыляюцца насякомымі — энтамафілія. Даволі лёгка можа вырошчвацца як культурная расліна.
Распаўсюджаная ў гарыстых мясцовасцях цэнтральнай і заходняй Еўропы (з Пірэнэяў). Расце на сонечных і цяністых схілах і ў лясах.
Плод — ягада чырвонага колеру. Ядомая, мае вельмі кіслы смак.
Від Ribes petraeum уваходзіць у род Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae) парадку Каменяломнікакветныя (Saxifragales).
яшчэ 14 сямействаў (па Сістэме APG III) |
||||||||||||
парадак Каменяломнікакветныя | від Ribes petraeum | |||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | семейство Агрэставыя | род Парэчкі |
||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 150 відаў | |||||||||||