Rolz'n'Rulz | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл Hair Peace Salon з альбома Gentleman |
||||
Выпушчаны | 15 верасня 2010 года | |||
Фармат | лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Запісаны | 2010 год | |||
Жанр | паўэр-поп, рок-н-рол | |||
Кампазітар | Алег Вяль | |||
Працягласць | 3:54 | |||
Аўтар песні | Алег Вяль, Канстанцін Карман | |||
|
||||
|
||||
Hair Peace Salon, храналогія сінглаў | ||||
|
«Rolz'n'Rulz» (бел.: «Ролі і правілы) — другі сінгл з альбома «Gentleman» беларускага інды-рок і паўэр-поп гурта «Hair Peace Salon», выпушчаны 15 верасня 2010 года. Складаецца з адной песні «Rolz'n'Rulz», напісанай Алегам Вялем і Канстанцінам Карманам.
Сінгл «Rolz’n'Rulz» трапіў у вольны доступ 15 верасня 2010 года, у адзін дзень з самотнікам рэміксаў «HPS Remixed».[1]
Музыкі з Hair Peace Salon вырашылі дапоўніць Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Разам з правамі на жыццё, свабоду і асабістую недатыкальнасць індзі-рокеры прапануюць увесці артыкул: „Кожны чалавек мае права абсалютна свабодна спампаваць новую песню Hair Peace Salon і альбом рэміксаў, каб атрымаць задавальненне ад праслухоўвання“ |
, — такімі словамі музычны партал Тузін Гітоў заклікаў сваіх чытачоў спампаваць новы сынгл.[2]
Аднайменная песня сінгла «Rolz'n'Rulz», у якой разважваецца пра ўстояныя правілы, мараль і размеркаваныя грамадствам ролі, была напісана ў калажнай манеры, якая адметна да ранняга перыяду творчасці калектыву.[3] Сам другі сінгл з будучага альбому прыадчыніў яго таямніцу надалей, паказаў зрух у бок больш тлустых інструментальных і вакальных партый у спевах.[4]
«Працэс слухання не павінен быць лёгкім, песня павінна паступова прыадчыняцца ўсё больш і больш, з кожным з’яўленнем у плэеры», — апісвалі для Experty.by свой твор удзельнікі гурта «Hair Peace Salon».[4]
На думку крытыка Зміцера Падбярэзскага з ej.by, які прыйшоў да высновы, што музыкі вельмі моцна пераасэнсавалі паняцце рок-н-ролу ў сваім сінгле, «Rolz'n'Rulz» — «адна з тых песень, у якіх гурт з гэтак няпростай назвай цалкам пераканаўча дэманструе сваё ўменне выразна арганізаваць музычны матэрыял і ці ледзь не ў першую чаргу — вакальныя партыі і падаць яго адпаведным чынам».[5]
Як складаная частка альбома 2012 года «Gentleman» песня «Rolz'n'Rulz» была заўважана і ў другі раз, атрымаў добрую прэсу: «„Rolz’n'Rulz“ чапляе» (Алег Клімаў, Experty.by),[6] «цудоўная „Rolz’n'Rulz“» (Сяргей Будкін, Experty.by, Будзьма беларусамі!, Тузін Гітоў)[6][7][8] — і, на думку Змітра Падбярэзскага з сайта Experty.by, стала доказам разнастайнасці рэпертуару ўсёй плыты.[6] Таксама ён жа праз ej.by надалей адзначыў, што тое, што гэтая песня была выдадзена сінглам, ані не перашкодзіла таго, што яна прыйшлася дарэчы і ў альбоме.[5] Таццяна Бобер і Аліна Шыманская з музычнага парталу «Памяркоўны гук» характарызавалі песню ў жывым выкананні прыметнікам «завадны».[9]
Hair Peace Salon:
|
Вытворчасць:
|
У траўні 2011 года за трэк «Rolz'n'Rulz» гурт выйграў галоўны прыз (сесія гуказапісу на студыі «RecPublica Studios») у конкурсе ад польскага музычнага партала «Fabryka Zespołów»[няма ў крыніцы].[10]
У 2010 годзе дыджэй мінскага электроннага праекту «Vacuum Government» GRAF стварыў версію песні ў транс апрацоўцы працягласцю 6 хвілін 39 секунд пад назвай «Rolz'n'Rulz (GRAF Trance Mix)», і яна разам з другімі рэміксамі трапіла на самотнік «HPS Remixed» таго ж году. «Супрацоўніцтва атрымалася цікавым, — рэзюміраваў для Тузін Гітоў рэмікс Алег Вяль, суаўтар арыгінальнай песні і лідар гурта «Hair Peace Salon». — Вобразнае бачанне гэтых людзей аказалася вельмі блізкім нашаму».[2] «Нам вельмі спадабалася працаваць з музычным матэрыялам „Hair Peace Salon“, і мы вырашылі ўключыць рэміксы на песні „Rolz'n'Rulz“, „Happy for a While“ у свае жывыя выступленні», — па выніках удзелу на польскім фестывалі «Pakrava. Dni kultury niezależnej Białorusi» апавядалі дыджэі парталу Ultra-music.com.[11]