Rovio Entertainment | |
---|---|
![]() | |
Тып | распрацоўшчык відэагульняў[d] |
Заснаванне | 2003 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | індустрыя камп’ютарных гульняў[d] |
Прадукцыя | камп’ютарная гульня |
Сайт | rovio.com (англ.) |
Rovio Entertainment Ltd або Rovio — фінскі распрацоўшчык камп’ютарных гульняў з офісам ў Эспаа.
Кампанія заснавана ў 2003 годзе як студыя распрацоўкі мабільных гульняў Relude, а ў 2005 годзе перайменавана ў Rovio. Кампанія найбольш вядома сваёй гульнявой франшызай Angry Birds. Уся прадукцыя Rovio выдадзена фірмай Activision.
У 2003 годзе трое студэнтаў Хельсінкскага тэхналагічнага ўніверсітэта Ніклас Хед, Ярна Вякевяйнен і Кім Дзікерт прынялі ўдзел у конкурсе распрацоўкі мабільных гульняў на дэма-паці Assembly, арганізаванай кампаніямі Nokia і HP. Перамогшы з гульнёй King of the Cabbage World, яны стварылі ўласную кампанію Relude. Гульня была прададзена студыі Sumea (цяпер належыць кампаніі Digital Chocolate) і пераназвана ў Mole War, стала першай у свеце камерцыйнай мабільнай шматкарыстальніцкай гульнёй у рэжыме рэальнага часу.
Спачатку кампанія распрацоўвала гульні для платформы J2ME. Гэта былі хардкорныя гульні з элементамі гвалту і жахаў, а таксама гонкі і шутары. У асноўным кампанія распрацоўвала гульні для буйных выдаўцоў, у прыватнасці гульні Burnout, Need for Speed, SWAT. У студзені 2005 года Relude атрымала першы раўнд інвестыцый, і кампанія змяніла сваю назву на Rovio Mobile. У снежні 2009 года Rovio выпусціла гульню Angry Birds — аркаду для iPhone. З тых часоў серыя гульняў сумарна была запампаваная больш за мільярд раз, 25 % з якіх прыпадае на платныя версіі. Angry Birds стала самай прадаванай гульнёй у App Store.