Апісанне: | Сігнал спынення |
---|---|
Па змоўчванню: | завяршэнне працэсу |
коды SA_SIGINFO | |
(не мае спецыфічных кодаў) |
У POSIX-сістэмах SIGKILL — сігнал, які дасылаюць працэсу для яго неадкладнага завяршэння.
SIGKILL — цэлалікавая канстанта, якая вызначаецца ў загалоўкавым файле signal.h
. Сімвальныя імёны сігналаў ужываюцца замест нумароў, бо ў розных рэалізацыях нумары сігналаў могуць адрознівацца.
На большасці платформ SIGKILL мае значэнне 9, што спарадзіла выраз «кіл-мінус-дзевяць» (англ.: kill-dash-nine), агучванне каманды тыпу kill -9 1234
(скарочаны сінтаксіс, рэкамендаваны варыянт — kill -s KILL 1234
).
SIG — агульны прэфікс сігналаў, KILL — англ.: kill — забіць, ліквідаваць (англійскі камп'ютарны жаргон).
Калі сігнал дасланы працэсу, SIGKILL выклікае яго неадкладнае завяршэнне. У адрозненне ад SIGTERM ці SIGINT, гэты сігнал не можа быць перахоплены ці праігнараваны, а працэс, які атрымаў яго, не мае магчымасці выканаць якія-небудзь дзеянні перад сваім завяршэннем.
wait()
.