Апісанне: | Націснута «quit» на тэрмінале |
---|---|
Па змоўчванню: | завяршэнне працэсу |
коды SA_SIGINFO | |
(не мае спецыфічных кодаў) |
У POSIX-сістэмах, SIGQUIT — сігнал для спынення працэсу карыстальнікам, камбінацыяй «quit» на тэрмінале. Гэты сігнал таксама ўказвае, што сістэма павінна зрабіць дамп памяці для працэсу.
SIGQUIT — цэлалікавая канстанта, якая вызначана ў загалоўкавым файле signal.h
. Сімвальныя імёны сігналаў ужываюцца замест нумароў, бо ў розных рэалізацыях нумары сігналаў могуць адрознівацца.
SIG — агульны прэфікс сігналаў (ад англ.: signal), QUIT — англ.: quit — выйсці.
SIGQUIT дасылаецца праграме паводле націскання камбінацыі клавіш «quit» на тэрмінале (звычайна — Ctrl-\). У Linux, таксама Ctrl-4, ці SysRq на віртуальным тэрмінале.