SIG 550 |
---|
|
Апісанне |
Тып: |
Аўтамат |
Краіна: |
Швейцарыя |
Гісторыя мадэлі |
Серыйны выпуск: |
з 1990 |
Выраблялася: |
SiGARMS; Swiss Arms AG |
Характарыстыкі |
Маса, кг: |
4.37 кг (з магазінам на 30 патронаў) |
Даўжыня, мм: |
1000 мм; 770 мм (са складзеным прыкладам) |
Колькасць нарэзаў ствала |
6 |
Нарэзка ствала: |
правабокавыя |
Калібр, мм: |
5,56×45 мм |
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: |
800 ст/хв |
Боезабеспячэнне: |
магазін на 20, 25 ці 30 патронаў |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона |
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: |
900 м/с |
|
SIG SG 550 (Stgw 90, SIG 550) — швейцарскі аўтамат, распрацаваны на базе SIG SG 540. Стральба вядзецца патронамі калібру 5,56×45 мм швейцарскага ўзору (цяжэйшымі за М193 ці М855). Пры стварэнні вінтоўкі асноўная ўвага ўдзялялася памяншэнню яе масы.
Кампенсатар-полымегасіцель можа прымяняцца для стральбы вінтовачнымі гранатамі.
- SG 550 — базавы варыянт
- SG 551 SWAT — варыянт з укарочаным ствалом і змененым полымегасіцелем, з-за чаго стала немагчыма кіданне вінтовачных гранат, а таксама адсутнічаюць сошкі і крапленне штыка
- SG 551 LB (Long Barrel) — варыянт SG 551 са ствалом 454 мм
- SG 551 SB (Short Barrel) — варыянт SG 551 са ствалом 363 мм
- SG 552 Commando — варыянт SG 550 са ствалом 226 мм, прызначаны для спецыяльных паліцэйскіх падраздзяленняў. Галоўнае адрозненне ад базавай мадэлі ў тым, што зваротная спружына знаходзіцца ззаду затворнай рамы і дзейнічае непасрэдна на яе, а не на шток газавага поршня. Полымегасіцель такі ж, як і ў SG 551.
- SG 553 — мадэрнізаваны варыянт SG 552, але ўнутраная будова як у SG 550.
- SIG 556 — варыянт для амерыканскага рынку са змененым цаўём і тэлескапічным прыкладам, аналагічным Colt M4. Прыёмнік магазіна прыспасоблены пад магазіны тыпу STANAG.
- SIG 556 SWAT — варыянт SIG 556 са змененым цаўём і прыкладам. Камплектуецца дадатковай пярэдней рукаяткаю с тактычным ліхтаром.
- SIG SG 550 Sniper — SG 550, мадэрнізаваны пад снайперскую вінтоўку.
- SG 550 SP, 551 SP, 552 SP, PE 90 і SIG Sport — самазарадныя варыянты для продажу на цывільным рынку.