SRY

Ген SRY (англ.: Sex-determining Region Y) размяшчаецца на Y-храмасоме большасці сысуноў, і бярэ ўдзел у развіцці арганізма па мужчынскім тыпе.

Ген SRY не мае інтронаў і кадзіруе бялковы фактар развіцця семяннікоў, таксама званы бялком SRY, які ініцыюе развіццё мужчынскага арганізма.

Мутацыі ў гене SRY могуць прывесці да з'яўлення жаночага арганізма з генатыпам XY (сіндром Суайра).

Транслакацыя часткі Y-храмасомы, якая змяшчае гэты ген, на X-храмасому прыводзіць да з'яўлення мужчынскага арганізма з генатыпам XX (сіндром дэ Ля Шапеля).

Уплыў на анатамічны пол

[правіць | правіць зыходнік]

Значэнне гэтага гена ў вызначэнні полу было ўстаноўлена, у прыватнасці, з наступных фактаў:

  • Людзі з адной Y-храмасомай і некалькімі X-храмасомамі (XXY, XXXY) звычайна мужчыны.
  • Сустракаюцца асобы з мужчынскім фенатыпам і жаночым (XX) генатыпам. У гэтых мужчын SRY-ген размешчаны на адной з X-храмасом (або на абедзвюх) з прычыны храмасомнай транслакацыі (аднак такія мужчыны бясплодныя).
  • Падобным чынам сустракаюцца жанчыны з генатыпам XXY ці XY. У гэтых жанчын адсутнічае SRY-ген на іх Y-храмасоме, або ён прысутнічае, але дэфектыўны (з-за мутацый).