SWIFT

SWIFT
Тып cooperative society[d]
Заснаванне 3 мая 1973
Краіна
Адрас
Галіна тэлекамунікацыйная індустрыя[d]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 2 000 чал.
Сайт swift.com (англ.)

SWIFT (ад англ.: Society for Worldwide Interbank Financial Telecommunications), Супольнасць сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый) — арганізацыя, якая кіруе міжнароднай сістэмай перадачы інфармацыі і правядзення плацяжоў паміж банкамі і іншымі фінансавымі ўстановамі. Кампанія таксама прадастаўляе праграмнае забеспячэнне (у асноўным дзеля ўжывання ў сусветнай сетцы SWIFTNet) і банкаўскія ідэнтыфікацыйныя коды ISO 9362, больш вядомыя як «SWIFT-коды».

SWIFT — кааператыўнае таварыства, створанае паводле бельгійскага заканадаўства, якое належыць ягоным чальцам — 8740 банкам з 209 краінаў (па стане на лістапад 2008 году). Галоўны офіс размешчаны ў Ла-Юльпе каля Бруселя, Бельгія. Аддзяленні кампаніі існуюць у многіх краінах свету.

Заснаванае ў 1973 годзе з мэтай усталявання агульных стандартаў для фінансавых транзакцыяў, стварэння сістэмы апрацоўкі агульнадаступных дадзеных і сусветнай інфармацыйнай сеткі. Сузаснавальнікамі выступілі 239 банкаў з 15 краінаў. Фундаментальныя аперацыйныя інструкцыі, нормы адказнасьці і да т. п. былі ўсталяваныя ў 1975 годзе. У 1977 годзе адасланае першае паведамленне.

Кожны банк, уключаны ў сістэму, атрымоўвае свой унікальны SWIFT-код. Тэарэтычна для ажыццяўлення плацяжу ў Еўропе дастаткова ведаць SWIFT-код банка і IBAN-код атрымальніка.

Штодзень праз SWIFT праходзіць больш за мільён транзакцыяў пра грашовыя пераказы, міжбанкаўскія плацяжы, каштоўныя паперы. Штогод — 2,5 млрд плацёжных паручэнняў.

Уласна SWIFT не займаецца перасылкай фінансаў, кампанія толькі выстаўляе патрабаванні на аплату. Яны павінны быць аплочаны праз рахункі-карэспандэнты, якія фінансавыя ўстановы маюць паміж сабой.

Пасля падзеяў 11 верасня 2001 года ЦРУ і Міністэрства фінансаў ЗША атрымалі доступ да фінансавай інфармацыі сеткі SWIFT з мэтай адсочвання магчымых фінансавых транзакцыяў тэрарыстаў.

У свеце існуе шмат аналагаў SWIFT, адзін з іх — сістэма перадачы фінансавых паведамленняў.

  1. https://web.archive.org/web/20220227205310/https://banker.az/ensiklopedia/swift-n%C9%99dir/