Sasakia charonda — дзённы матыль сямейства Німфаліды (Nymphalidae).
Узмах крылаў самцоў да 55 мм, самак — да 65 мм. Згары крылы бурыя, з яскрава-фіялетавым адлівам. Крылы з вялікімі белымі плямамі акруглай формы, размешчаныя па цэнтру крылаў і з больш малымі жоўтымі плямамі па ўскрайках крылаў.
Японія, Карэйскі паўвостраў, Кітай, Паўночны Тайвань, Паўночны В'етнам.
- Sasakia charonda charona — Японія.
- Sasakia charonda coreana — Кітай, Карэя, В'етнам.
- Sasakia charonda yunnanensis — Юньнань, правінцыя ў Паўднёва-Заходнім Кітаю.
- Sasakia charonda formosana — Тайвань.
Вусень зялёны з жоўтымі палосамі і дробнымі жоўтымі кропкамі, на галаве 2 рогі.
Кармавыя расліны: Celtis jessoensis, Celtis japonica