Павукі гэтага сямейства ловяць здабычу, пырскаючы на яе вадкасць, якая складаецца з вадкага павуціння і яду. Вадкая павуціна хутка застывае, робячы здабычу нерухомай. Можна назіраць у павукоў звычку раскачвацца з боку ў бок. Яны робяць гэта для таго, каб іх «плявок» пры трапленні пакрыў здабычу цалкам.