Sinking Island | |
---|---|
Распрацоўшчык | White Birds Productions |
Выдаўцы |
![]() ![]() ![]() |
Дата выпуску | 4 кастрычніка 2007[1] |
Жанр | Квэст |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Бенуа Сакаль |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Microsoft Windows, Nintendo DS |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня[2] |
Мовы інтэрфейсу | англійская[3], французская[3], італьянская мова[3], руская[3] і нямецкая[3] |
Носьбіт | DVD |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
Афіцыйны сайт |
Sinking Island — камп’ютарная гульня ў жанры квэста, створаная па сюжэце Бенуа Сакаля кампаніяй White Birds Productions у 2007.
Рэспектабельны гатэль, размешчаны на выдатным каралавым востраве. Тут праводзяць час багатыя і вельмі багатыя людзі. Здаецца, што сама прырода засцерагае гэта месца ад усякага роду здарэнняў. Але ўсё мяняецца ў адзін момант. Гаспадар гатэля знойдзены мёртвым, а востраў раптоўна пачынае сыходзіць пад ваду. У гульца ёсць усяго 72 гадзіны, каб расследаваць загадкавае забойства і паспець выратаваць сваё жыццё. Час працуе супраць гульца. Варта замарудзіцца — і частка вострава сыдзе пад ваду, разам з усімі доказамі.
Ёсць два варыянты праходжання гульні: з абмежаваннем па часе, альбо без яго. Пры праходжанні з абмежаваннем, па заканчэнні тэрміну, адпушчанага на расследаванне, востраў пачне апускацца ў ваду.