Sitana ponticeriana — від яшчарак сямейства Agamidae.
Агульная даўжыня дасягае 16-18 см. Галава доўгая, выцягнутая, вастрамордая. Тулава стройнае з нізкім грэбнем. У самак грэбень зусім адсутнічае. Канечнасці добра развітыя, з 5 пальцамі, заднія даўжэй пярэдніх, дасягаюць пярэдняй часткі вочка ці морды. Луска на целе кіляватая, раўнамерная. Хвост круглы, тонкі, пакрыты слаба кіляватай луской.
Афарбоўка спіны светла- або цёмна-карычневая з цёмна-карычневымі, чорнымі бакамі. Верхняя частка галавы і верхнія паверхні канечнасцяў без цёмных плям, знізу яны бялёсыя. Ад кончыка падбародка назад да пачатку гарлавой сумкі цягнецца чорная паласа. Унутры рот сіні. Гарлавая сумка ружовая ці чырвоная пасярэдзіне з чорна-сінімі кропкамі бывае толькі ў перыяд спарвання. Звычайна гарлавая сумка матава-белага колеру.
Любіць цёплыя нізіны, сухія прыбярэжныя месцы. Трымаецца як на дрэвах, так і на зямлі. Досыць рухомая жывёла. Хаваецца ў адтулінах, шчылінах у зямлі, у кустах. Актыўная ў ранішнія гадзіны. Харчуецца мурашкамі і іншымі дробнымі насякомымі.
Яйцакладная яшчарка. Самка ў маі-кастрычніку адкладае ў ямку на зямлі 6-14 яец белага колеру і даўжынёй 10 х 5-6 мм.
Від распаўсюджаны ў Непале, Індыі, на востраве Шры-Ланка, ва Усходнім Пакістане.
Зноскі