«Skyfall» | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Адэлі | ||||||||||
Выпушчаны | 5 кастрычніка 2012 | |||||||||
Мова | брытанскі варыянт англійскай мовы[d] | |||||||||
Фармат | CD single, digital download, 7" vinyl single | |||||||||
Запісаны | Май-жнівень 2012 | |||||||||
Жанр | Поп, соўл | |||||||||
Кампазітар | ||||||||||
Працягласць | 4:46 | |||||||||
Лэйбл | XL, Columbia | |||||||||
Прадзюсар | Paul Epworth | |||||||||
Аўтары песні | Адэль Адкінс, Пол Эпуарт | |||||||||
Прафесійныя рэцэнзіі | ||||||||||
|
||||||||||
Адэлі, храналогія сінглаў | ||||||||||
|
||||||||||
|
«Skyfall» — песня, выкананая спявачкай Адэль, якая стала галоўнай тэмай фільма пра Джэймса Бонда з аднайменнай назвай[4]. Была выпушчана ў 2012 годзе лэйбламі «XL Recordings і Columbia Records». Трэк быў напісаны Адэль Адкінс і прадзюсарам Полам Эпуартам з аркестроўкай Дж. А. К. Рэдфарда[5]. «Skyfall» была выпушчана 5 кастрычніка ў 0:07 (GMT+1). Песня ганаравана прэміі «Залаты глобус» за найлепшую песню ў рамках 70-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэміі «Залаты глобус» і атрымала прэмію «Оскар» у той жа катэгорыі.
Адэль упершыню згадала, што запісвае «спецыяльны праект» у верасні 2011 у інтэрв'ю для The Jonathan Ross Show, прывядучы тым самым СМІ да меркавання, што яна будзе запісваць тэму для фільма[6]. Пазней, у красавіку 2012, яна распавяла NRJ, што выпусціць новы сінгл да канца 2012 года, але ён не будзе з'яўляцца часткай новага альбома[7]. Чуткі працягнулі распаўсюджвацца ў верасні 2012, калі яе заўважылі ў студыі Эбі Роўд, дзе Томас Ньюмэн запісваў музыку да фільма «Скайфол»[8].
Па чутках, песня павінна была першапачаткова звацца «Let The Sky Fall». У верасні 2012 года вакаліст групы OneRepublic, Раян Тэдэр напісаў у сваім Twitter, што ён чуў галоўны трэк фільма і тое, што гэта «лепшая тэма фільма пра Джэймса Бонда ў яго жыцці». Прэс-агент Адэль, Пол Мос, таксама згадаў песню ў сваім мікраблогу. Абодва пазней выдалілі паведамленні[9]. Інфармацыя пра вокладку сінгла прасачылася ў анлайн пазней, але дачыненне Адэль да праекта не было афіцыйна пацверджана да 1 кастрычніка[4].
Пасля таго, як Адэль падышла да напісання песні, яна прыцягнула Пола Эпуарта як свайго суаўтара і прадзюсара. Песня была запісана ў студыі Эбі Роўд у Лондане з аркестрам Дж. А. К. Рэдфарда. З аб'явай, што яна будзе выконваць галоўную тэму фільма, Адэль прызналася, што яна была ўстрывожана гэтым праектам з-за ціску тых, хто ўдзельнічалі ў стварэнні тэмы[10].