Snow Patrol | |
---|---|
![]() Злева направа: Nathan Connolly, Gary Lightbody, Jonny Quinn, Tom Simpson, Paul Wilson | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | альтэрнатыўны рок, інды-рок |
Гады | 1994 — нашы дні |
Краіна |
![]() |
Горад |
![]() |
Адкуль | Данды |
Мова песень | англійская |
Лэйблы |
Fiction/Interscope (2003 — нашы дні) Jeepster (1995 — 2001) Electric Honey (1997) |
Склад |
Gary Lightbody Jonny Quinn Tom Simpson Nathan Connolly<Paul Wilson |
Іншыя праекты |
Shrug, Iain Archer, Belle & Sebastian, The Reindeer Section, File Under Easy Listening, Terra Diablo, The Cake Sale, Little Doses, Listen... Tanks!, Tired Pony |
snowpatrol.com | |
![]() |
Snow Patrol — альтэрнатыўная рок-гурт з удзельнікамі з Паўночнай Ірландыі і Шатландыі. Сфарміравана ў Данды, у наш час яны жывуць у Глазга, і сталі папулярныя сярод крытыкаў і аматараў, лаўрэаты музычнай прэміі Ivor Novello Awards.
Тры першыя альбома гурта, EP Starfighter, эксперыментальны студыйны альбом Songs for Polarbears, і When It’s All Over We Still Have to Clear Up, былі камерцыйна беспаспяховымі і былі выпушчаны пад незалежным лэйблам Electric Honey (для свайго першага альбома) і Jeepster (для другога і трэцяга). Калі група перайшла ў буйны лэйбл Polydor Records, яны выпусцілі ў 2003 годзе альбом Final Straw, які стаў чатыры разы плацінавым у Вялікабрытаніі. Гэта быў першы поспех групы. Песні «Run», «Chasing Cars» і «Signal Fire» сталі хітамі.
Сусветную вядомасць група атрымала з выпускам у 2006 годзе альбома Eyes Open, які быў растыражаваны ў колькасці 4,7 мільёна экзэмпляраў па ўсім свеце.
Snow Patrol былі вылучаны ў трох намінацыях BRIT Awards і выйгралі пяць Meteor Ireland Music Awards. Па ўсім свеце група прадала больш 7 мільёнаў альбомаў.