Soldier of Fortune (часопіс)

Soldier of Fortune (часопіс)
Мова арыгінала англійская

«Soldier of Fortune», SOF (бел.: Салдат удачы) — штомесячнае перыядычнае выданне ў ЗША, прысвечанае асвятленню ваенных канфліктаў, контрпартызанскай і контртэрарыстычнай барацьбе. Публікавалася кампаніяй Omega Group Ltd (штат Каларада).

Часопіс заснаваны падпалкоўнікам рэзерву арміі ЗША (у адстаўцы) Робертам К. Браўнам, які служыў у спецназе ў В’етнаме[1]. На «грамадзянцы» ён пачаў публікаваць «цыркулярнае» часопіснае выданне з некалькімі старонкамі. Яно ўтрымлівала інфармацыю пра работу наймітаў у Амане, дзе султан Кабус бен Саід нядаўна зрынуў бацьку і змагаўся з камуністычным паўстаннем. Невялікае выданне Браўна неўзабаве ператварылася ў глянцавы, шырокафарматны, поўнакаляровы часопіс.

На піку сваёй папулярнасці ў пачатку 1980-х у SOF налічвалася 190 000 падпісчыкаў[2]. Часопіс неадразова быў у цэнтры скандалаў, а рэдакцыя атрымлівала судовыя пазовы. Віной таму былі публікацыі рэкламы паслуг заказных забойстваў[3][4][5]. Праз аб’явы таксама вялася вярбоўка авантурыстаў у «гарачыя кропкі»[6].

Красавіцкі нумар за 2016 г. стаў апошнім друкаваным; далейшыя выпускі былі распаўсюджаны ў Інтэрнэце[7][8].

У маі 2022 года SOF праданы Сьюзану К. Кітынгу[9][10].

Зноскі

  1. Robert K. Brown Архівавана 10 чэрвеня 2008 года., Biography, National Rifle Association
  2. Meany, Thomas (August 1, 2019) "White Power." London Review of Books, Vol 41, No 15. Page 5.
  3. Norwood v. Soldier of Fortune, Inc., United States District Court, W.D. Arkansas, Fayetteville Division, January 29, 1987
  4. Belkin, Lisa, Soldier of Fortune Magazine Is Sued Over Slaying, New York Times, February 14, 1988
  5. Moscou, Jim, Soldier of Fortune Toughs Out Changing Times, New York Times, October 16, 2000
  6. Сергей Будылин. «Псы войны с кровавыми мордами». Луандийский процесс над наёмниками // Закон.ру : социальная сеть для юристов и студентов юридических вузов. — 27 августа 2022.
  7. Soldier of Fortune magazine to stop publishing after 40 years. Guns.com (1 сакавіка 2016). Праверана May 30, 2020.
  8. The Internet Claims Another Victim – ‘Soldier of Fortune’ Magazine To Cease Hard Copy Publication, Go Digital Only Soldiers Systems. Retrieved March 9, 2016.
  9. Soldier of Fortune Founder Robert K. Brown Passes the Torch to New Publisher After 47 Years (англ.). Soldier of Fortune Magazine (6 мая 2022). Праверана 7 мая 2022.
  10. A Message From SOF Publisher SKK: A Tribute to RKB, and Looking Ahead (англ.). Soldier of Fortune Magazine (6 мая 2022). Праверана 7 мая 2022.
  • sofmag.com (англ.) — афіцыйны сайт