Sony Group Corporation (Со́ні груп карпарэ́йшн) ці проста Sony (яп.: ソニーСоні:) — транснацыянальная карпарацыя са штаб-кватэрай ў Японіі, вядомы вытворца спажывецкай і прафесійнай электронікі, музыкі, фільмаў і відэагульняў.
Гісторыя кампаніі пачалася пасля Другой сусветнай вайны. У 1946 годзе Масару Ібука адкрыў краму электронікі ў Токіа. У маі 1946 года да Ібукі далучыўся Акіё Морыта, каб заснаваць кампанію пад назвай «Токіа Цусін Когё» (Tōkyō Tsūshin Kōgyō, Такійская тэлекамунікацыйная інжынерная карпарацыя). Кампанія пабудавала першы ў Японіі магнітафон пад назвай Type-G. У 1958 годзе кампанія змяніла назву на Sony.
Sony Corporation (кіраванне холдынгам, электроніка бытавая і прафесійная, валодае брэндам Aiwa)
Sony Computer Entertainment (гульнявыя кансолі Sony Playstation, а таксама відэагульні)
Sony Pictures Entertainment (вытворчасць і прадзюсаванне фільмаў, валодае кінастудыямі Columbia Pictures і TriStars Pictures, а таксама поўным архівам фільмаў кампаніі MGM (сумесна з кампаніяй Comcast)).
Sony Music Entertainment (музычная галіна).
Sony Financial Holdings (аперацыі ў фінансавай сферы — страхаванне, банкі)