Sorghum bicolor — расліна, від роду Сорга сямейства Метлюжковыя. Распаўсюджана ў Афрыцы ад Егіпта да ЮАР, адзічэлыя расліны сустракаюцца ў Амерыцы і Індыі.
Аднагадовыя расліны, вышынёй ад 2 да 6 метраў, сцёблы шматлікія, разгалістыя, тоўстыя, маюць ад 8 да 20 лістоў. Даўжыня лісця 40-90 см, шырыня 5-10 см, плоскія, завостраныя. Суквецце — мяцёлкі, даўжынёй 30-60 см, шырынёй 10-25 см, шчыльныя, эліптычныя, колер зялёны, жаўтаваты ці карычневы. Галінкі кароткія, тонкія. Каласкі размешчаны парамі на галінах мяцёлкі, верхні каласок звычайна мужчынскі, бясплодны, а ніжні — пладаносны. Плод — зярняўка. Квітнее ў ліпені-жніўні.
Зерне сорга ўтрымлівае безглютен і крухмал. У многіх частках Азіі і Афрыкі збожжа сорга выкарыстоўваецца для стварэння аладак[1]. У Індыі з сорга гатуюць індыйскі хлеб бхакры[2]. У Тунісе традыцыйная крэмавая страва рыхтуецца з молатых зерняў сорга, малака і цукру[3]. У Цэнтральнай Амерыцы аладкі часам рыхтуюць з сорга, хоць кукуруза з’яўляецца пераважнай культурай. Сіроп салодкага сорга выкарыстоўваецца як патака ў некаторых частках ЗША[4].
У Кітаі сорга вядома як гаалян (高粱), яго ферментуюць і пераганяюць для стварэння спірту байцзю (白酒). У Тайвані, на востраве Цзіньмэнь, з сорга гатуюць лікёр. У некалькіх краінах Афрыкі, уключаючы Зімбабвэ, Бурундзі, Малі, сорга чырвонага і белага гатункаў выкарыстоўваецца для гатавання традыцыйнага непразрыстага піва[5].
Зноскі
↑O P Sharma (1993). Plant Taxonomy. Tata McGraw-Hill. p. 439. ISBN 978-0-07-460373-4.
↑Colleen Taylor Sen (2004). Food Culture in India. Greenwood Publishing Group. p. 80. ISBN 978-0-313-32487-1.