SpaceX DM-2 | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Краіна | ЗША |
Арганізацыя | SpaceX |
Заказчык | НАСА |
Задачы | Тэставы пілатуемы палёт на МКС |
Палётныя даныя карабля | |
Назва карабля | Dragon V2 C206 Endeavour |
Ракета-носьбіт | Falcon 9 FT B1058 |
Стартавая пляцоўка | КЦ Кенэдзі, LC-39A |
Запуск | 30 мая 2020 года, 19:22 UTC |
Стыкоўка | 31 мая 2020 года, 14:29 UTC |
Пасадка | 2 жніўня 2020[1] |
Арбіта | Нізкая апорная арбіта |
NSSDC ID | 2020-033A |
SCN | 45623 |
Экіпаж | |
Члены экіпажа |
Даглас Хёрлі і Боб Бенкен |
Эмблема | |
Crew-1 → | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
SpaceX Demo-2 — першы выпрабавальны палёт з экіпажам касмічнага карабеля Crew Dragon, які быў запушчаны з Касмічнага цэнтра імя Кенэдзі, які размяшчаецца ў штаце Фларыда, ЗША, у кірунку да Міжнароднай касмічнай станцыі 30 мая 2020 года ў 19:22:45 паводле ўніверсальнага каардынаванага часу[2]. Demo-2 з’яўляецца першым арбітальным касмічным палётам з удзелам экіпажу, які быў запушчаны з тэрыторыі ЗША пасля апошняй місіі касмічнага шатла STS-135, якая адбылася ў 2011 годзе. На борце Crew Dragon знаходзіліся Дуглас Хёрлі, які займаў пасаду камандзіра касмічных караблёў на Crew Dragon Demo-2, а таксама Роберт Л. Бенкен, які ёсць камандзірам сумесных аперацый. Crew Dragon Demo-2 таксама з’яўляецца першым арбітальным касмічным палётам двух чалавек, запушчаных у ЗША з часоў запуску шатла STS-4 у 1982 годзе.
Першая спроба запуску павінна была адбыцца 27 мая 2020 года, аднак яна была спынена праз неспрыяльнае надвор’е, выкліканае трапічным штормам Берта за 16 хвілін і 53 секунды да запуску[3][4]. Другая спроба запуску паспяхова прайшла 30 мая 2020 года.