Springfield Model 1861

Springfield Model 1861

Springfield Model 1861
Апісанне
Тып: наразны мушкет
Краіна:  ЗША
Мадыфікацыі: Colt Special
Гісторыя мадэлі
Серыйны выпуск: 1861-1863
Усяго выраблена: больш 1 000 000
Выраблялася: Springfield Armory
Характарыстыкі
Маса, кг: 4.1
Даўжыня, мм: 1400
Даўжыня ствала, мм: 1000
Калібр, мм: .58
Тып агню: адзіночны
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 180-370
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 300-430

Springfield Model 1861 — наразны мушкет, які выкарыстоўваўся Арміяй Злучаных Штатаў падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША. Мушкет аналагічны «Мушкету Мінье». Атрымала мянушку «Springfield», па назве першапачатковага месца вытворчасці, Спрынгфілд (штат Масачусэтс, ЗША).[1] Гэта была найбольш шырока выкарыстоўваемая зброя арміі Саюза падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША, вядомая сваёй дальнабойнасцю, дакладнасцю і надзейнасцю.[2]

Ствол быў 1000 мм у даўжыню, страляючы «шарам Мінье» калібра .58 (якія былі ўпакаваны разам з порахам у папяровы «патрон»). Маса мушкета складала прыблізна 4.1 кг. Model 1861 меў агульны эфектыўны дыяпазон 200—400 ярдаў (180–370 м), але мог надзейна паражаць цэль памерам з чалавека на адлегласці да 500 ярдаў (460 м). Добра навучаныя стралкі былі здольныя весці агонь з хуткасцю тры прыцэльныя стрэлы ў хвіліну, захоўваючы пры гэтым дакладнасць да 500 ярдаў (460 м), хоць дыстанцыі стральбы часцяком былі значна карацей (і не было патрэбы выцэлівання).

Мушкет быў абсталяваны цэлікам і мушкай. Цэлік меў дзве дапаўняльныя ўстаўкі становішча прыцэльвання (невялікія пласціны, якія трэба было падняць пры стральбе на ўказаную дыстанцыю), адну на 300 ярдаў (270 м), а другую на 500 ярдаў (460 м), і 100 ярдаў (91 метр) калі абедзве ўстаўкі былі ўбраны.[2]

Працэдура стральбы з Springfield Model 1861 была стандартнай для мушкетаў тых часоў. Перад прыцэльваннем трэба было выканаць шэраг маніпуляцый:

  1. Паставіць мушкет вертыкальна дулам уверх (аднак вопытныя стралкі маглі зрабіць усё проста лёжа на баку);
  2. Дастаць папяровы патрон, адкусіць яго носік і высыпаць порах цераз дульны зрэз у ствол;
  3. запхаць пыж і патрон у ствол (таксама цераз дула);
  4. дастаць шомпал (храніцца ў падстволавым ложы) і затрамбаваць кулю, пыж і порах у ствол;
  5. схаваць шомпал на месца і перавярнуць мушкет прыкладам пад паху;
  6. дастаць капсуль і прымацаваць яго на «кавадлу»
Colt Special

Попыт на мушкеты быў досыць вялікі, і Springfield Armory перадаў правы на вытворчасць яшчэ прыкладна 20 незалежным падрадчыкам. Найбольш вядомым вытворцам кантрактных наразных мушкетаў Springfield model 1861 была фірма «Colt», якая ўнесла некалькі нязначных змяненняў у канструкцыю сваёй версіі, наразнога мушкета Colt Special. Гэтыя змены ўключалі ў сябе перапрацаваны ствол, новы курок і інш. Некаторыя з гэтых змяненняў былі ў канчатковым выніку прынятыя дэпартаментам боепрыпасаў арміі Злучаных Штатаў і ўключаны ў яго пераемніка, мушкет Springfield model 1863.

Springfield Model 1861 вытворчасці Springfield Armory каштаваў каля 15 долараў за штуку.

Springfield Model 1861 была адносна рэдкай зброяй у першыя гады Грамадзянскай вайны, многія войскі ўсё яшчэ выкарыстоўвалі гладкаствольныя мушкеты Springfield Model 1842 і крэмневыя мушкеты Springfield Model 1816, пераробленыя на капсульныя патроны з-за лепшай надзейнасці і ўстойлівасці да надвор’я (абодва мушкеты калібра .69). Малаверагодна, што што-небудзь з іх было даступна для выкарыстання ў першай бітве пры Бул-Ран. Аднак з цягам часу ўсё больш і больш палкоў сталі атрымліваць наразныя мушкеты мадэлі 1861, хоць на Усходнім тэатры ваенных дзеянняў гэтая мадэрнізацыя з’явілася некалькі хутчэй. Было выраблена больш за 1 000 000 наразных мушкетаў мадэлі 1861, прычым Спрынгфілдскі зброевы склад павялічыў вытворчасць падчас вайны, заключыўшы кантракт з дваццаццю іншымі фірмамі.[1]

Колькасць наразных мушкетаў Springfield Model 1861, вырабленых Спрынгфілдскай зброевай палатай, складала 265 129 штук у перыяд з 1 студзеня 1861 года па 31 снежня 1863 года.[3]

Кулі Мінье

Springfield Model 1861 стала крокам наперад у распрацоўцы стралковай зброі ЗША, з’яўляючыся першай наразной наплечнай зброяй, прынятай і шырока распаўсюджанай у якасці асноўнай зброі пяхоты (ранейшыя баявыя мушкеты ЗША, такія як Harpers Ferry Model 1803, выдаваліся стралкам, а не пяхоце ў цэлым, і вытворчасць і выпуск мадэлі 1855 да вайны былі абмежаваныя ў параўнанні з Model 1855 г.). Аднак некаторыя сцвярджаюць, што яго ўплыў на грамадзянскую вайну быў пераацэнены. Некаторыя даследчыкі прыходзілі да высновы, што дакладнасць наразных мушкетаў павышалася ў руках дасведчанага стрэлка, аднак дакладнасць наразнога мушкета часта гублялася ў руках навабранцаў, якія праходзілі толькі абмежаваную падрыхтоўку стральбе, пад час якой акцэнт рабіўся на хуткастрэльнасці. Гэта было абумоўленна тактыкай «масіраваннага агню» (вельмі распаўсюджанай у той перыяд часу), калі большасць перастрэлак вяліся на адносна блізкіх дыстанцыях. Пры такой тактыцы эфект ад больш высокай кучнасці новага наразнога мушкета на вялікія адлегласці вялікай ролі не аказваў.[4]

Да тагож у куля калібра .58 пры стрэле рухалася па высокай парабалічнай траекторыі. У выніку многія нявопытныя стралкі, якія не адрэгулявалі прыцэл, у баі на сярэдніх дыстанцыях стралялі над галовамі ворагаў. Ёсць мноства апісанняў таго, што гэта адбывалася ў ранейшых бітвах вайны (некаторыя камандзіры ведаючы гэтую асаблівасць загадвалі салдатам цэліцца крыху ніжэй).

Яшчэ пад час грамадзянскай вайны быў прадстаўлены больш надзейны мушкет Springfield Model 1863. Гэта былі апошнія дульназарадныя мушкеты ў арміі ЗША. У 1865 годзе фірмай Springfield Armory на аснове мадэлей 1861 і 1863 была распрацаваны Springfield Model 1865 (а затым і Springfield Model 1866), першая казназарадная вінтоўка пад унітарны патрон. Таксама быў распрацаваны танны спосаб «пераробкі» Model 1861 і Model 1863 у Model 1866.[5]

Сучаснае выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Springfield Model 1861 вельмі папулярная зброя як сярод рэканструктараў эпохі грамадзянскай вайны ў ЗША, так і сярод калекцыянераў за сваю дакладнасць, надзейнасць і гісторыю. Арыгінальныя антыкварныя Springfield Model 1861 дарагія, таму некаторыя кампаніі робяць сучасныя рэпрадукцыі.[6]

  1. а б Knapp, George (2001). "Rifled Musket, Springfield, Model 1861". In Jerold E. Brown (рэд.). Historical Dictionary of the U.S. Army. Greenwood Publishing Group. p. 401. ISBN 978-0-313-29322-1.
  2. а б Coates, Earl J. (1990). An Introduction to Civil War Small Arms. Thomas Pubns. ISBN 0939631253.
  3. Gluckman, Arcadi (1948). United States Muskets, Rifles and Carbines. O.Ulbrich co.
  4. Hogg, Ian V. (1987). Weapons of the American Civil War. Bison Books. ISBN 0861243803.
  5. "The .58 and .50 Caliber Rifles and Carbines of The Springfield Armory, 1865-1872", Richard A. Hosmer, North Cape Publications 2006
  6. Civil War Muskets. Taylors & Company. Праверана 21 жніўня 2021.