Sputnik

Інфармацыйнае агенцтва «Sputnik»
Тып інфармацыйнае агенцтва
Заснаванне 10 лістапада 2014 (10 гадоў таму)
Краіна
Размяшчэнне Масква, Расія
Адрас
Галіна навіны
Прадукцыя навіны
Дэвіз Telling the Untold і Говорим то, о чём другие молчат
Матчына кампанія «Расія сёння»[ru]
Даччыныя кампаніі Sputnik Азербайджан[d] і Sputnik Беларусь[d]
Сайт sputnikglobe.com (англ.)

Інфармацыйнае агенцтва «Sputnik» (руск.: Информационное агентство «Спутник») — расійскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае 10 лістапада 2014 года. На 2016 год падавала агляды, навіны і рэпартажы на 37 мовах, у тым ліку на беларускай з 2015 года. У 2015 г. радыёвяшчанне ажыццяўлялася ў 34 краінах[1].

Станам на 2016 год, 37 мовамі падачы інфармацыі былі: англійская, абхазская, азербайджанская, арабская, армянская, асецінская, беларуская, в’етнамская, хіндзі, іспанская, грузінская, дарыйская (Афганістан), дацкая, італьянская, карэйская, кітайская, курдская, кыргыская, латышская, нарвежская, нямецкая, партугальская, польская, пуштунская, персідская, руская, румынская (у Малдове), сербская, таджыкская, турэцкая, узбекская, урду, фінская, французская, чэшская, шведская і японская.

Сайт радыё «Sputnik Беларусь» запрацаваў 15 снежня 2014 года[2] У 2015 годзе пачалася падача навін і рэпартажаў на беларускай мове.

У 2014 годзе першы офіс агенцтва размясціўся ў Мінску па вуліцы Якуба Коласа, д. 50, корп. 1[3]. Станам на 2022 год, офіс размяшчаецца ў Мінску па адрасе вуліца Камуністычная 86.[3].

Зноскі

  1. "Аб праекце". Радыё «Sputnik». 2015. Праверана 17 лютага 2016.
  2. Уладзімір Глод (5 студзеня 2015). "«Камісары з Крамля» запусцілі «Sputnik» у Беларусь". Радыё «Свабода». Праверана 17 лютага 2016.
  3. а б "Кантакты". Радыё «Sputnik» Беларусь. 2015. Праверана 17 лютага 2016.