«Stars and Stripes» (бел.: «Зоркі і поласы» — ад неафіцыйнай назвы сцяга ЗША) — штодзённая газета Міністэрства абароны ЗША. Выдаецца з 1861 года. Прызначана для кантынгентаў Узброеных сіл ЗША. Існуюць чатыры выданні: еўрапейскае, бліжнеўсходняе, карэйскае і японскае, якія адрозніваюцца некалькімі палосамі інфармацыі мясцовага значэння.