Stellantis | |
---|---|
Тып | камерцыйная арганізацыя, вытворца аўтамабіляў[d], кангламерат і арганізацыя |
Лістынг на біржы | Euronext Paris, Італьянская фондавая біржа і Нью-Ёркская фондавая біржа |
Заснаванне | 16 студзеня 2021 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | activities of head offices[d][3], аўтамабільная прамысловасць і production system[d] |
Прадукцыя | аўтамабіль, utility vehicle[d], грузавы аўтамабіль, камерцыйны транспартны сродак[d] і аўтазапчасткі[d] |
Уласны капітал |
|
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Opel, Vauxhall[d], Peugeot, Stellantis Italy, Citroën, Maserati[d], DS Automobiles[d], Française de Mécanique[d], Chrysler, Stellantis Argentina[d] і Stellantis Bank S.p.A.[d] |
Сайт |
stellantis.com (англ.) (фр.) stellantisandyou.co.uk (англ.) |
Stellantis NV — транснацыянальная карпарацыя ў аўтамабілебудаванні, утвораная ў 2021 годзе ў выніку зліцця італьянска-амерыканскага аўтабудаўніка Fiat Chrysler Automobiles (FCA) з французскай кампаніяй Groupe PSA. Назва Stellantis паходзіць ад лац.: stellāre, што азначае «ззяць зоркамі».
У пачатку 2019 года Fiat Chrysler Automobiles паспрабаваў зліцца з французскай групай Renault і заключыў з кампаніяй папярэдняе пагадненне. Аднак французскі ўрад не падтрымаў гэтае пагадненне, і прапанова была адазвана.
Пасля Fiat Chrysler Automobiles звярнуўся з прапановай да Groupe PSA. Зліццё, афіцыйна ўзгодненае ў снежні 2019 года, дазволіла стварыць чацвёртага па велічыні аўтамабілебудаўніка ў свеце па аб'ёме вытворчасці і прывяло да штогадовай эканоміі затрат у памеры каля 3,7 млрд еўра (4,22 млрд даляраў).
21 снежня 2020 года Еўрапейская камісія аб'явіла аб сваім адабрэнні зліцця з мінімальнымі сродкамі прававой абароны для забеспячэння канкурэнцыі ў гэтым сектары.
Зліццё было пацверджана 4 студзеня 2021 года, пасля галасавання акцыянераў абедзвюх кампаній. Здзелка завяршылася 16 студзеня 2021 года[6]. Таргі звычайнымі акцыямі аб'яднанай кампаніі пачаліся на Італьянская фондавай біржы і Euronext Paris 18 студзеня 2021 года, а на наступны дзень адбыўся лістынг на Нью-Ёркскай біржы, на ўсіх біржах акцыі атрымалі Біржавы сімвал "STLA".
У складзе Stellantis 14 аўтамабільных марак: Abarth, Alfa Romeo, Chrysler, Citroën, Dodge, DS Automobiles, Fiat, Jeep, Lancia, Maserati, Opel, Peugeot, Ram і Vauxhall.
У 2022 годзе карпарацыя прадала па ўсім свеце 5,84 мільёна аўтамабіляў. Гэта чацвёрты па велічыні вытворца аўтамабіляў пасля Toyota, Volkswagen AG і Hyundai Motor Group[7].